Старонка:Arlianiatam 1945.pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

МОЙ КРАЙ

Цвіці-ж, каласуйся, мой край,
Ці сонейка захад, ці ўсход!
Аб Сталіне песні спявай,
Спявай, беларускі народ!

Дзе вечная пустка была,
Там горад паўстаў і расце.
А стужкай чыгунка лягла,
Дзе ўчора стаяў лес яшчэ.

Шасцяць у калоссі сярпы,
Сцяною дабро залягло,
Кладуцца снапы у снапы, —
Такога жніва не было.