Старонка:Arlianiatam 1945.pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

СЛАВУТЫ ДОМІК

Вецер свабодны гуляе па скалах,
Скалы абнялі арлы, арляняты.
Домік у Горах абвеяны хваляй,
Домік - не домік, - бядняцкая хата.

Той, хто з няволі рабочы люд вывеў,
Новыя вызначыў свету скрыжалі,
Той, хто народ абудзіў, ашчаслівіў,
Ў доміку гэтым убачыў свет Сталін.

АРЛЯНЯТАМ

Вам на памяць Серп і Молат
Даравала доля,
Каб з вас кожны быў, як волат,
Не гнуў плеч ніколі.

Каб здабытую свабоду
Зналі, шанавалі
І у цяжкую прыгоду
Ўсталі грознай хваляй.