Старонка:Apaviadanni 1912.pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Бачыў! Малады чэлавек, для хітрасьці астрыжэны, нічога сабе адзеты, у чорнай кашулі, падпярэзан шырокім паясом… Гатоў ў заклад ісьці на кварту гарэлкі, што сыцыліст.

— А ты не пытаўся пра яго мужыкоў?

— Дык вам мужык так і скажэ, асабліва галадранскі мужык. Гэта — гадаўё!

— А калі з’явіліся пракламаціі у Голадранцы?

— На тэй нядзелі у пятніцу.

— От што, браце, — пачаў, памаўчаўшы, вураднік голасам начальства: — заўтра ты паедзеш у Галадранку і навядзёш точные спраўкі аб гэтым леваруцянеры. Мы яму пакажэм свабоду! Зайдзі да соцкаго Рамана Камлюка. Але не надта выкладай яму ўсё на талерку, трэба помніць, што ён — галадранец, забастоўшчык.

II.

— Скажы, брат — пытаўся адзін худы, высокі, як цаціліна, галадранскі мужык, гаворачы «брат» ўсёй грамадзе, — што гэта за чэлавек? пэўне сацяліст!

— Гэтакі ён сацяліст, як ты, прымерам маёй кабылі дзядзька, — атказаў яму Андрэй Падгорны, лёгкі на язык чэлавек.

Мужыкі зарагаталі.

— А ты, мусіць, знаешся не сацялістах , як мая свіньня на пастах.

— Разумны напаў на разумнаго, — сказаў стары Базыль, не выпушчаючы з зубоў люлькі.

— Нашлі за што сварыцца, — ўмешаўся Карусь с-пад карчмы: — Андрэй гаворыць праўду. Ці-ж сацяліст пойдзе да папа, або будзе лаяць сам сябе.

Галадранскі соцкі, Раман Камлюк, задумаў нешта сьмешнае, бо засьмеяўся сам сабе ў доўгіе вусы, але нікому не сказаў, чаго засьмеяўся, і пашоў да хаты.