Старонка:Apaviadanni 1912.pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

СОЦКІ ПАДВЁЎ.

I.

Важна ходзіць па мястэчку вураднік, пакручываючы рыжые вусы. Пры баку ў яго цялёпаецца трапло — шабля, чырванеюць шнуры і наплечнікі і блішчаць на сонцы паваксаваные боты. Іон толькі што прыехаў на службу, ў яго галаве метушацца тысячы думак, думак аб тым, як звясьці са сьвету крамолу. Яму толькі што данёс стражнік, што ў вёсцы Галадранцы нідаўна зьявіўся падазрыцельны чэлавек. І галава яго строіць хітрые пляны, тче густые сеткі, ў каторые павінна заблутацца крамола. Яму здаецца, што ён раскрыў «праступное саопчэство», захапіў бомбы, пісьмы і рэвольвэры, і ўсё гэта даставіў да начальства. Яму даюць павышэньня, пасылаюць ў горад, робяць акалодачным, потым прыставам, а там… І пашоў вураднік ў гару, як цыган па драбінах на неба. Тут вураднік аж засьмеяўся сам сабе і ляпнуў рукамі па сваіх тоўстых кумпякох.

—Ну, што ж? дык ты гаворыш «падазрыцельны» чэлавек? — Пытаўся вечэрам вураднік свайго належнаго гарбатаго стражніка.

— Безпрыменна падазрыцельны! Сказаў стражнік ціхім і працяжным голасам.

— І ты яго бачыў?