Старонка:Apaviadanni 1912.pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Да мужыцкай грамады падыходзіў Янка Дудар. Яму было надта вясёла: ён сьпеваў на ўсю вуліцу:

«Будзе мяне жонка біць,
Німа каму бараніць».

Ногі ня слухалі Яняі пайшлі самі, як хацелі, адна у лева, другая—у права, а самЯнка падаваўся то у зад, то у перад, як воз сена, каторы уціскаюць на грэблі.

«Прадам пеўня, прадам курку»…

Зачаў Янка другую песьню.

— Глядзі, каб не падашукалі!

Прасцярог яго Андрэй Падгорны.

Чаго ты сьмяешся? — Накінуўся на яго, Янка: — Куст ты альховы! Ты знаеш, хто я? Я дэмакрат і забастоўшчык першай гілдыі. Хлопцы! браткі мае родные! Хадзем бунтавацца…

— А вун вураднік! пастрашыў яго стары Базыль.

— Гдзе ён — крыкнуў Янка, азіраючы мужыкоў: — падайце мне яго сюды!

Мужыкі пазіралі і цешыліся.

— Вось, Падла Янка! глядзі ты, што ён вычварае.

Нет ведама, што зрабіў бы Янка са сваім вураднікам, каб не прыйшла жонка. Яна трымала пад пахай мешалку.

— Вось, брат папаўся! Жартавалі мужыкі.—Сьпеваў, што «німа каму бараніць». Бараніся-ж сам.

— А каб ты смалы напіўся, гад! — крыкнула баба, і мешалка мельканула ў гары і гладка прыстала да сярэдзіны худога янкаваго цела.

— Што робіш? — крыкнуў, нібы сярдзіта стары Базыль на Дударыху: — не бачыш ці што? Іон зямлі і свабоды дабіваецца мужыком.