владареви замест игемону
ставитель архитектон
мовцею ритором
і г. д.
Нарэшце, і ў «Малой подорожной книжице» Скарына многія стараславянскія словы замяніў беларускімі. Тут можна сустрэць такія словы і выразы з беларускай мовы, як «лепши всех тварей», «на тобе Христос желчи поживал», «над розум чоловечий», «кохания», «знайдешь», «в добротливости» і інш.
Скарына ясна бачыць розніцу паміж стараславянскай мовай і мовай «рускай». Агульнапрызнана, што мова яго перакладаў бібліі, блізкая да жывой народнай мовы, і з'яўляецца ўзорам беларускай літаратурнай мовы, якая склалася к XVІ ст. Біблія Скарыны не толькі першая друкаваная біблія ўсходніх славян, але і першая біблія на народнай мове.
Скарына быў перакананым абаронцам беларускай мовы і літаратуры. Пры выданні сваёй бібліі ён звярнууся не да царкоўнаславяншчыны, маладаступнай простым людзям, а да жывой народнай мовы-к «своему прироженому рускаму языку к науце всего дабраго». Выступаючы ў абарону роднай мовы, ён гаварыў: «Не многим учителем бывати, но более умети язык свой справовати»[1].
Выданнем бібліі на «рускай» мове, у якой пераважалі беларускія элементы, Скарына замацаваў яе, гэтую мову, у літаратуры як раўнапраўную і паўнацэнную побач з мовамі іншых народаў, у тым ліку побач з так званымі класічнымі мовамі (лацінскай і грэчаскай). Падобна таму, як Я. Гус з'явіўся стваральнікам чэшскай літаратурнай мовы, а М. Лютэр-стваральнікам нямецкай прозы, так Скарына выступіў заснавальнікам нармалізацыі беларускай літаратурнай мовы. Ён быў першым дзеячом беларускай культуры, які выкарыстаў моўны матэрыял народа і ўвёў у літаратуру асноўныя рысы беларускай мовы. Гэта яго велізарная заслуга перад беларускім народам.
Трэба мець на ўвазе тую акалічнасць, што ў ХV— XVІ стст. руская мова ў Вялікім княстве Літоўскім, у складзе якога знаходзілася тады і Беларусь, была пры-
- ↑ Гл. яго "Апостол“ („Послание Яковлева", л. Ааб.).