мове — «вырозумения ради простых людей», як ён сам адзначаў. Вучоны быў пераканан, што яго пачынанні ў гэтай галіне «восхотят чести добрым умыслом».
Што датычыць «Псалтири», «Апостола» і «Малой подорожной книжицы», то яны былі выданы на стараславянскай мове: «рускими буквами, а словенским языком». Скарына даў толькі тлумачэнне незразумелых слоў на палях: «положил есми на боцех некоторыи слова для людей простых руским языком, что которое слово знаменует»[1].
Але і ў гэтых выданнях Скарына аддаў вялікую даніну беларускай мове. Вось, напрыклад, некаторыя беларускія словы, устаўленыя ім у «Псалтирь» замест стараславянскіх і грэчаскіх:
вчинил, учинил замест створил
всегда "выноу
изорватиизяти
народы языцы
воулицах стогнах
почто вскую
хуление вспять
добро сотвори гаждение
добрим оублажи благыим
і інш.
У выданым Скарынаю «Апостоле» таксама ёсць цэлы рад слоў і выразаў беларускіх, нягледзячы на тое, што ён рэдагаван у асноўным у адпаведнасці са стараславянскай лінгвістычнай традыцыяй. Апрача таго, у Скарыны заменены беларускімі словамі многія грэчаскія словы, сустракаемыя ва ўсіх стараславянскіх тэкстах «Апостола» ХVІ ст., як рукапісных, так і друкаваных. Вось некалькі прыкладаў:
скарбом замест газою
чорныи нигер
намесником анфипатом
- ↑ "Предъсловие въ Псалтирь", л. Даб. Як адзначае П. В. Уладзіміраў, імкненне выстаўляць на палях царкоўнаславянскіх рукапісаў тлумачэнні некаторых незразумелых стараславянскіх слоў і выразаў рускімі словамі і выразамі і ўвядзенне рускіх слоў у вялікай колькасці ў новыя пераклады і выпраўленні біблейскіх кніг існавала яшчэ да Скарыны. Але у Скарыны гэта выступае з усёй акрэсленасцю: выдаючы кнігі "св. писания", ён у адных выпадках выстаўляў на палях „руския слова" супраць стараславянскіх, якія, паводле яго выразу, "неразумныи простым людем", а ў іншых выпадках наогул уводзіў "руский язык". У такім выглядзе яго кнігі адпавядалі галоўнай мэце яго літаратурнай дзейнасці: "научению простых людей рускаго языка".