знана афіцыяльнай, дзяржаўнай мовай, мовай літаратуры. На ёй пісаліся вялікакняскія граматы, выдаваліся судзебнікі, вялася дыпламатычная перапіска, пісаліся летапісы, хронікі, аповесці і г. д. Віленскі прэлат Эразм Вітэлі ў пісьме да рымскага папы (1501 г.) прызнаваўся, што ў Літве мовай «больш карыстаюцца рускай, таму, што яна лягчэй і прыемней»[1]. Наколькі руская мова была папулярнай у Літоўскай дзяржаве ў ХV-ХVІ стст. і часткова ў XVІІ ст., можна меркаваць па наступнаму вершу ў рукапісным экземпляры Літоўскага статута першай рэдакцыі, знойдзеным у Вільні ў мінулым стагоддзі:
Полска квитнет лациною |
У перыяд жыцця Скарыны заканчваўся працэс фарміравання беларускай народнасці, які адбываўся ў барацьбе
з агрэсіяй польска-літоўскіх феадалаў і каталіцкай царквой. Перадавыя дзеячы беларускай культуры вялі энергічную барацьбу за прымяненне рускай мовы ў літаратуры. Асабліва гэта прыкметна ў творчасці Скарыны, у
якога ідэал народнасці з поўнай відавочнасцю выступае
ў факце выкарыстання ім роднай мовы.
У той час барацьба Скарыны за родную мову была не чым іншым, як абаронай беларускай народнасці ад пасяганняў паноў — шляхты і каталіцкага духавенства, якія імкнуліся навязаць беларусам сваю культуру, сваю веру, апалячыць і закабаліць іх. Скарына з'явіўся свядомым выразнікам сацыяльна-палітычных імкненняў перадавых слаёў беларускага народа да яднання з брацкімі народамі Расіі і Украіны.
Можна смела сцвярджаць, што выданнем сваёй «бібліі рускай» ён прадаўжаў і адстойваў традыцыі агульнарускай культуры, садзейнічаў развіццю барацьбы су-