Перайсці да зместу

Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/125

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
УПЛЫЎ СКАРЫНЫ НА РАЗВІЦЦЕ ПІСЬМЕННАСЦІ

Кнігі Скарыны — у друкаванай і ў рукапіснай рэдакцыі атрымалі шырокае распаўсюджанне і аказвалі добры ўплыў на развіццё кнігадрукавання і пісьменнасці сярод усходніх славян.

Цікава адзначыць, што ў Маскве і ў іншых рускіх гарадах аб іх ведалі ўжо ў палавіне ХVІ ст., неўзабаве пасля таго, як былі надрукаваны. Пераклады амаль усіх прадмоў Скарыны да біблейскіх кніг (выключаючы «Плач Иеремии» і «Даниила-пророка») без указання яго імя сустракаюцца ў рускім спісе поўнай Генадзіеўскай бібліі, які адносіцца да ХVІ ст. (не пазней 1570 г.) з радам цікавых для маскоўскага кніжніка змяненняў. Вось як, напрыклад, перадае перакладчык тую частку прадмовы Скарыны «во всю библию», дзе гутарка ідзе аб вывучэнні «семи свободных наук»: «аще хощещи оумети грамотику, и по русски разумети грамоту греческую... чти Иоана Дамаскина... и прочитай псалтирь; аще хощещи разумевати, како подобает разлучати правду от неправды, чти книгу святого Иова и послания апостола Павла». І далей перакладчык гаворыць аб вывучэнні па кнігах бібліі іншых «свободных навук», прытрымліваючыся ў асноўным прадмовы Скарыны[1].

Аб распаўсюджанні скарынінскіх выданняў сярод рускіх захаваўся рад указанняў. Так, вядомы польскі пісьменнік Сімон Старавольскі ў адной з сваіх работ адзначае, што ён асабіста бачыў пражскія выданні Скарыны ў

  1. П. В. Владимиров. Доктор Франциск Скорина, его переводы, печатные издания и язык, стар. 242-243.