Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

у паўстаньні групы дваровых сялян і сялян беднякоў-сераднякоў, выпісаных земляўласьнікамі з польскіх дзяльніц Прусіі і Аўстрыі. Наогул, на Беларусі значная частка сялянства заставалася нэўтральнаю, частка прыняла актыўны ўдзел у паўстаньні і частка адыграла контр-рэволюцыйную ролю, выступіўшы проці паўстаньня, якое яна лічыла „шляхецкаю", „панскаю" справаю. У сучаснай гістарычнай літаратуры ёсьць спробы ідэалізаваць і прызнаць рэволюцыйнымі тыя сялянскія рухі, якія былі накірованы проці польскіх паўстаньняў, як „шляхецкіх". Т-ш А. W. у сваім артыкуле „Znowa nacjonal-bolszewizm“ піша: „Тов. Домбаль у 1921 г. напісаў брошуру пад назваю „Jakiej Polski chcesz, chłopie?" Вось аўтар гэтай брошуры... ня толькі апраўдвае бунт Шэлі, але нават абкружае яго пэўным німбам гістарычнай справядлівасьці. Ці ён добра зрабіў? Нам здаецца, што добра".[1] Згадзіцца з такою думкаю немагчыма. Паўстаньні сялян, накірованыя проці паўстанцаў, як 1846 году ў Галіцыі, так і 1863 году ў Польшчы, Літве, Беларусі і Украіне, трэба прызнаць рэакцыйнымі рухамі. Т-ш У. І. Ленін таксама цікавіўся гэтым пытаньнем і даў нам свой погляд на яго. Ён піша наступнае: „Было-б вельмі цікавай гістарычнай працай супаставіць позыцыю польскага шляхціча-паўстанца 1863 году, — позыцыю ўсерасійскага дэмократа-рэволюцыянэра Чарнышэўскага, які таксама (падобна Марксу) ўмеў ацаніць значэньне польскага руху, — і позыцыю выступаўшага значна пазьней украінскага мешчаніна Драгаманава, які выказваў пункт погляду селяніна, настолькі яшчэ дзікага, соннага, прырослага да сваёй кучы гною, што дзеля законнай нянавісьці да польскага пана ён ня мог зразумець значэньня барацьбы гэтых паноў для ўсерасійскай дэмократыі (ср. Историческая Польша и великорусская демократия Драгоманова). Драгаманаў цалкам заслужыў пацалункі захапленьня, каторымі потым узнагароджваў яго П. Б. Струвэ, які ўжо зрабіўся нацыянал-лібэралам".[2]

Само сабою зразумела, што для ўсіх вышэйпералічаных соцыяльных груп не магло быць адзінай цэльнай програмы, бо інтарэсы іх былі ня толькі не аднальковыя, але вельмі часта процілеглыя. Апроч таго, трэба адзначыць, што да соцыяльнага падзелу паўстанцаў далучаўся тэрыторыяльны і нацыянальны падзел, бо паўстаньне абхапіла розныя нацыянальныя тэрыторыі. Па сваіх політыка-соцыяльных імкненьнях паўстанцы з самага пачатку руху разьбіліся на дзьве асноўныя політычныя групы, каторыя склалі белую і чырвоную партыі. Іх аб’ядняла барацьба проці рускага царызму, які ня толькі стаяў на чале нацыянальнага ўціску, але і перашкаджаў капіталістычнаму разьвіцьцю на тэрыторыі імпэрыі, у тым ліку на тэрыторыі Польшчы, Літвы, Беларусі і Украіны. Апораю царызму была вайсковая сіла і адміністрацыя. Сярод земляўласьнікаў яго падтрымлівала арыстокра-

  1. ”Trybuna Radziecka”, 1928 г., І, V. №14 (51), ст. 6
  2. Н. Ленин. Собр. сочинений. Т. XIX. ГИЗ. 1921 г., ст. 132.