Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ўвечары вялікі натоўп сабраўся каля Вострай Брамы. Лік сабраўшыхся даходзіў да некалькіх тысяч. Зноў пачалі сьпяваць забароненыя сьпевы. „Пасьля сканчэньня сьпеву агіднага гімну перад абразом маткі боскай, шляхцічы Дзісенскага павету Гайдамовіч і Юхневіч закрычалі: „паны-браты, запрашаем вас на Бельмонт“. Пасьля гэтага ўвесь народ накіраваўся туды, дзе сабралася да 5.000 чалавек“.[1] На Бельмонце прысутныя разьбіліся на дзьве вялікія групы. Адна група складалася, так сказаць, з „чыстай“ публікі—шляхты, урадоўцаў і вучнёўскай моладзі. Другая група складалася з мяшчан, рамесьнікаў і падгародных сялян. Зразумела, паміж гэтым групамі ў імя „еднасьці станаў! былі ўтвораны „дэмократычныя“ ўзаемаадносіны. Прадстаўнікі першай групы зьнісходзілі да ўдзелу ў другой групе і міласьціва прымалі ў сваю групу прадстаўнікоў другой групы. І там, і там гаварыліся прамовы аб еднасьці народаў і станаў былой Рэчы Паспалітай Польскай. У перамежку з прамовамі адбываліся гульні і скокі. Дакладная запіска Віленскага поліцмайстра адзначае, што ў час гульняў і скокаў сабраўшыяся маніфэстанты крычалі: „Няхай жыве Польшча, няхай жывуць братэрства і згода станаў, няхай жывуць рамесьнікі“. Гулянка зацягнулася да глыбокай ночы. Поліцыя зьявілася позна, бо яна, дзякуючы няправільнай інформацыі, сконцэнтравала свае сілы на другім канцы гораду, на Пагулянцы. Сьвята, як мы бачым, насіла на сабе ўсе адзнакі таго, што ім кіравалі белыя. Прысутнасьць рамесьнікаў не зьмяніла характару сьвята. Чырвоныя ішлі пад кіраўніцтвам белых.

Апроч Вільні, такія-ж дэмонстрацыйныя сьвяты былі організаваны і ў іншых гарадох. Маніфэстацыя ў Горадні, як і ў Вільні, распачалася з набажэнства ў касьцёле. У час набажэнства пяяліся забароненыя сьпевы. Пасьля паўдня была організавана вандроўка за горад, у прадмесьце Ласосну. Тут усё адбывалася таксама, як і ў Вільні на Бельмонце. Гаварыліся адпаведныя прамовы, адбываліся гульні і скокі, высалапіліся лёзунгі адзінства і братэрства станаў і народаў былой Рэчы Паспалітай. Сабраўшыхся было каля тысячы чалавек. Сацыяльны склад іх быў той самы, што і ў Вільні. Поліцыя не адважылася выступіць проці такога вялікага ліку сабраўшыхся. Маніфэстанты спакойна вярнуліся ў горад са сьпевамі і лёзунгамі. У Друзгеніках сьвяткаваньне гадавіны Люблінскай уніі было організована мясцовым буйным земляўласьнікам, графам Валовічам. На ўрачыстасьць зьехалася шмат земляўласьніцкай шляхты з павету. Прысутнічалі мясцовыя ўрадоўцы, вучні і рамесьнікі. Былі, паміж іншым, і сяляне. Што датычыць прысутнасьці сялян, дык тут не абышлося бяз нейкага націску Сялянства зьявілася сюды не па добрай ахвоце. Прынамсі аўтар „Historyi dwóch lat“ гаворыць аб гэтым так: „Сход быў агромністы, як шляхты, так і простага народу; не абышлося без таго, што гэты

  1. Ibidem, док. 100, ст. 96.