Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

астатні быў прымушаны прыняць удзел у справе, якой ён не разумеў і якая яго не датычыла“.[1] З гэтым бязумоўна трэба згадзіцца, калі мець на ўвазе часова-абавязанае становішча сялянства і яго настрой, які мы апісалі ў папярэднім артыкуле. Ёсьць усе падставы думаць, што ня толькі ў Друзгеніках, але і ў іншых мясцовасьцях прысутнасьць сялянства ў масе ня была дабрахвотнай.

Самым урачыстым спосабам адбылося сьвяткаваньне Люблінскай уніі ў Коўні. Організатарамі маніфэстацыі былі ўтвораны дзьве процэсіі: адна з Коўцы, другая з прадмесьця гораду Аляксот, якое знаходзіцца на тэрыторыі, што „патрыёты“ лічылі польскай. Процэсіі павінны былі выйсьці насустрач адна адной і спаткацца на масту праз Нёман.

Процэсіі выступілі з назначаных пунктаў, нясучы як царкоўныя харугвы, так і політычныя штандары, на якіх былі намалёваны белы арол і пагоня. Сабраўшыяся сьпявалі як набожныя, так і рэволюцыйныя сьпевы. Каб ня даць магчымасьці абедзьвюм процэсіям злучыцца, поліцыя выняла з сярэдзіны маста праз Нёман некалькі дашчок. Для гэтай-жа мэты туды быў пасланы ўзвод казакаў. Па адных вестках казакі кінуліся з нагайкамі на натоўп, але не маглі з ім справіцца. Другія весткі гавораць, што ім быў дадзены такі загад, на аснове якога яны не маглі рашуча дзейнічаць. Так ці йначай, але вядома тое, што на месца прыехаў ковенскі поліцмайстар, які даў казакам загад не перашкаджаць процэсіям злучыцца. Дошкі маста зноў былі ўстаўлены на месца і процэсіі злучыліся. Усё гэта выклікала ў маніфэстантаў вялікі пад‘ём настрою. Што датычыць расійскай улады, дык яна хапілася запозна. Пачалі шукаць вінаватых. Распачалося цягучае сьледзтва, якое ніякіх вынікаў не дало.

Наогул трэба зазначыць, што дзень сьвяткаваньня гадавіны Люблінскай уніі белым удаўся. Чырвоныя на Беларусі ішлі ў іх на павадку. Расійская ўлада ня мела моцы спыніць сьвяткаваньні. Трэба аднак, зазначыць што ў чырвоных колах, асабліва на Украіне было вялікае незадаваленьне нацыяналістычным „патрыятызмам“ палякаў, які зусім ігнораваў вырашэньне нацыянальнага пытаньня на „крэсах“.

Між тым па Вільні пачалі хадзіць упартыя чуткі, што ковенская процэсія ідзе ў Вільню, каб зрабіць маніфэстацыю каля Вострай Брамы. Ня гледзячы на фантастычнасьць гэтых чутак, яны ўпарта трымаюцца, дзякуючы, здаецца, агітацыі чырвоных, якія хочуць выкарыстаць момант для вулічнай дэмонстрацыі. Гавораць, што лік удзельнікаў процэсіі даходзіць да 15 тысяч асоб. Жыхары Вільні пачынаюць рыхтаваць кватэры і харчы для маніфэстантаў. Цікава, што і поліцыя чаму-сь прымае ўдзел у падрыхтоўцы кватэр і харчоў для процэсіі. Магчыма, што ўдзел гэты меў провакацыйны характар, бо

  1. Z. L. S. Historyi dwóch lat. Т. III, ст. 158.