Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

толькі прадметам гістарычнага прадбачаньня і дагадкі. Скончылася і паўстаньне 1863 г., не разьвязаўшы радыкальна аграрнага пытаньня і ня выканаўшы ўскладзеных на яго гістарычных заданьняў. Даволі тырана разьвінулася буйная прамысловасьць у Польшчы і асабліва ў Расіі. Дробнабуржуазныя і шляхецкія элемэнты 50-х і 60-х гадоў перасталі граць першую ролю. На сцэну выступіла ў якасьці заправілы буйная прамысловая буржуазія. Узрасла моц і сьвядомасьць пролетарыяту. Ф. Энгельс у 1892 годзе ў прадмове да польскага выданьня „Комуністычнага Маніфэсту” ўжо мае ўсе даныя сказаць, што польская шляхта выявіла сваю поўную нядужасьць пабудаваць новую, буржуазна-дэмократычную Польшчу і зышла з гістарычнай арэны, як актыўны фактар; што буйная польская буржуазія канца 19-га ст. зусім ня цікавіцца адбудаваньнем польскай дзяржавы; што пры такіх умовах сапраўднае вызваленьне Польшчы прынясе польскі пролетарыят разам з расійскім пролетарыятам.

Такім чынам, тыя дагадкі, якія зьяўляліся ў Маркса і Энгельса яшчэ з 50-х гадоў 19 ст., спраўдзіліся. Польскія паўстаньні не пабудавалі дэмократычнай дзяржавы і не правялі аграрнай рэволюцыі. Гэтае банкроцтва стаяла ў беспасрэднай сувязі з тымі клясавымі супярэчнасьцямі, якія крыліся ў самой соцыяльнай прыродзе ўсіх польскіх паўстаньняў, у тым ліку і паўстаньня 1863 г. Далучыўшыся да паўстаньня, якое паставіла сваёю мэтаю аграрную рэволюцыю, земляўласьніцкая шляхта, нават і ўцягнутая ў капіталістычную гаспадарку, ішла проці сваіх клясавых інтарэсаў. Яна падрубала пад сабою той экономічны і політычны базіс, на якім грунтавалася. Зразумела, хутка яна стала на свой клясавы грунт. Групава-клясавыя інтарэсы земляўласьніцкай шляхты раскалолі паўстанцаў на белых і чырвоных, выклікалі паміж імі барацьбу, затармазілі паўстанскі рух, прывялі ўрэшце - белых да выхаду з паўстанскіх шэрагаў у лягер царызму і адбілі ад паўстаньня сялянства ў значнай яго часьці. Усё гэта, асабліва апошняе, дало царскаму ўраду магчымасьць даволі лёгка расправіцца з чырвонаю, дробна-буржуазнаю і рабочаю часткаю паўстанцаў, што стаяла за лёзунг аграрнай рэволюцыі.

Даволі часта спыняўся на польскіх паўстаньнях і У. І. Ленін. Яго погляды на справу ў сваёй сутнасьці супадаюць з вышэйпаданымі поглядамі К. Маркса і Ф. Энгельса. Зразумела, т-ш Ленін меў магчымасьць больш дэтальна аналізаваць пастаўленае пытаньне, бо ён пісаў аб Польшчы ў канцы 19 і пачатку 20 cт. Мы спынімся толькі на двух вынятках з твораў Леніна, што робяць пытаньне аб паўстаньні 1863 г. і наогул аб Польшчы зусім ясным.

У 1903 г., у № 44 „Искры", зьявіўся артыкул т-ша Леніна пад назваю: „Нацнональный вопрос в нашей программе“.[1] Тут т-ш Ленін цытуе адпаведныя месцы з твораў Маркса і Энгельса, з якіх відаць,

  1. Н. Ленин. Собрание сочинений. Изд. I, Т. IV, ст. 221—229.