Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Перавагаю зьяўляецца ўжо тое, што рускае дваранства фабрыкуе, таргуецца, рабуе, дае сябе псаваць, займаецца ўсялякімі хрысьцьянскімі і яўрэйскімі гешэфтамі, пачынаючы з імпэратара і князя Дзямідава і канчаючы пархатым баярынам 14 клясы, які завецца толькі „благородием"... Я ўпэўнены, што аграрная рэволюцыя адбудзецца поўнасьцю ў Расіі раней, чым у Польшчы, дзякуючы нацыянальнаму характару Расіі і большаму разьвіцьцю ў ёй буржуазных элемэнтаў. Што знача Варшава і Кракаў проці Пецярбургу, Масквы і Адэсы і г. д.“[1]

У далейшыя часы Маркс і Энгельс дэтальна вывучалі мінулае і сучаснасьць Польшчы і Расіі і часта задумваліся аб шляхох разьвіцьця гэтых краін, што адбілася на іх перапісцы. Энгельс у сваім лісьце на імя Н. Ф. Даніельсона, датаваным 22 верасьня 1892 году, пацьвярджае сваю ранейшую думку аб тым, што Расія шпарка пойдзе па шляху прамысловага капіталізму. Ён піша наступнае: „Я пацьвярджаю цяпер, што прамысловая вытворчасьць азначае ў бягучы момант абавязкова буйную прамысловасьць з скарыстаньнем пары, электрычнасьці, самадзейнічных прадзільных і ткацкіх варштатаў і ўрэшце з машыннаю вытворчасьцю самых машын. З таго моманту, як Расія ўвяла жалезныя дарогі, увод усіх гэтых найноўшых сродкаў вытворчасьці зрабіўся для яе амаль вырашаным пытаньнем”.[2] К. Маркс у сваім лісьце на імя Зорге, датаваным 27 верасьня 1877 г., прыходзіць да таго-ж вываду, да якога прышоў і Энгельс у сваім лісьце да Маркса ад 23 траўня 1851 года, г. зн. што аграрная рэволюцыя найраней адбудзецца на ўсходзе, у Расіі. Гэтую сваю думку Маркс формулюе наступным чынам: „Што датычыць Расіі, становішча якой я вывучыў па -рускіх орыгінальньіх крыніцах, неофіцыяльных і офіцыяльных (апошняе даступна толькі нямногім асобам і было дастаўлена мне маімі прыяцелямі ў Пецярбургу), дык яна даўно знаходзіцца напярэдадні перавароту, і ўсе неабходныя для гэтага элемэнты пасьпелі. Малайцы туркі на гады .прысьпешылі ўзрыў ударамі, якія яны нанесьлі ня толькі рускай арміі і рускім фінансам, але і асабіста камандаваўшай дынастыі... Рэволюцыя на гэты раз пачнецца на ўсходзе, які быў дагэтуль некранутай цытадэльлю і рэзэрвовай арміяй контр-рэволюцыі".[3] Такім чынам, вывучэньне разьвіцьця элемэнтаў прамысловасьці ў Расіі і Польшчы прывяло Маркса і Энгельса да дагадкі, што аграрная рэволюцыя хутчэй адбудзецца ў Расіі, чым у Польшчы. А калі гэта так, дык Расія і Польшча павінны памяняцца ралямі. Сучасная гісторыя ўжо нам паказала, што старая дагадка асновапаложнікаў рэволюцыйнага марксызму спраўдзілася на ўсе сто процантаў.

Праходзіць больш двух дзесяткаў год пасьля паўстаньня 1863 году. Адбылося шмат гістарычных падзей, разьвіцьцё якіх раней было

  1. К. Маркс i Ф. Энгельс, Письма. Изд. 3-е переработанное. Перевод, редакция и примечания В. В. Адоратского. Изд. П. i.r.H .T.V „Моcк. Рабочий". 1928 г., ст. 47—8.
  2. Ibidem, ст. 289.
  3. Ibidem, ст. 274, 275.