Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

што асновапаложнікі марксызму ў свае часы лічылі польскія паўстаньні прогрэсыўнай гістарычнай зьявай. Т-ш Ленін з гэтым згаджаецца. Ён піша: „Тады рэволюцыйнаю была якраз Польшча ў цэлым, ня толькі сялянства, але і маса шляхецтва. Традыцыі барацьбы за нацыянальнае вызваленьне былі такімі моцнымі і глыбокімі, што пасьля зьнішчэньня руху на бацькаўшчыне лепшыя сыны Польшчы ішлі падтрымліваць усюды рэволюцыйныя клясы. Памяць паўстанцаў Дамброўскага і Урублеўскага неразрыўна зьвязана з найвялікшым рухам пролетарыяту 19-га стагодзьдзя, з апошнім — і будем спадзявацца, апошнім няўдачным — паўстаньнем парыскіх рабочых. Тады поўная перамога дэмократыі была сапраўды немагчыма без адбудовы Польшчы. Тады Польшча была сапраўды апораю цывілізацыі проці царызму, перадавым атрадам дэмократыі".[1]

Так было тады. Але цяпер, піша далей У. І. Ленін, умовы гістарычнага жыцьця зьмяніліся. Тады была эпоха апошніх буржуазных рэволюцыйных рухаў, а цяпер?— эпоха напружаньня ўсіх сіл перад пролетарскай рэволюцыяй. Паўтараць бяз зьмены старыя палажэньні марксызму ў пачатку 20-га стагодзьдзя—значыць парушаць дыялектыку гісторыі, значыць—замест сутнасьці марксызму здаволіцца яго літарай. „Цяпер кіруючыя клясы Польшчы, шляхта ў Нямеччыне і Аўстрыі, прамысловыя і фінансавыя тузы ў Расіі выступаюць у якасьці прыхільнікаў кіруючых клясаў у прыгнятаючых Польшчу краінах, а разам з тым побач з польскім пролетарыятам, што па-геройску ўспрыняў традыцыі старой рэволюцыйнай Польшчы, змагаецца за. сваё вызваленьне пролетарыят нямецкі і расійскі".[2] У Расіі разьвінулася прамысловасьць, значна ўзрос рабочы рух, утварылася моцная партыя пролетарыяту. Цяпер рабочая кляса ня можа і не павінна спускацца да нацыянал-дэмократычных ідэалаў паўстаньня 1863 году. Мінулі часы, калі дэмократычна-буржуазная рэволюцыя магла стварыць вольную Польшчу. Польскія рабочыя, што ва ўсіх трох дзяржавах, якія падзялілі Польшчу, вядуць клясавую барацьбу проці ўсякай буржуазіі разам з сваімі таварышамі па клясе, пабудуюць новую Польшчу. Польскі рабочы ідзе ня проці рускага рабочага, а разам з рускім рабочым. Не буржуазная Польшча выступае проці царскай Расіі, а рабочая Польшча разам з рабочай Расіяй выступае проці буржуазнай Польшчы і царскай Расіі.

У 1914 г., напярэдадні імпэрыялістычнай вайны, зьявіўся ў друку вялікі артыкул т-ша Леніна пад назваю: „О праве нацнй на самоопределенне".[3] Тут аўтар яшчэ раз вяртаецца да закранутага раней пытаньня. Ён яшчэ раз адзначае, што К. Маркс і Ф. Энгельс у свае часы лічылі польскія паўстаньні прогрэсыўнымі рухамі; што такі пункт погляду для эпохі 40-х і 60-х гадоў мінулага стагодзьдзя, „эпохі

  1. Ibidem, ст. 225.
  2. Ibidem, ст. 225.
  3. Н. Ленин. Собрание сочинений. ГИЗ 1921 г. Т. XIX, ст. 97 -151 .