Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Клясавы падыход К. Маркса да паўстаньня 1863 году мы бачым яшчэ і з такога, напрыклад, факту. У сярэдзіне сакавіка 1863 году белым колам Кракава ўдалося паставіць на чале паўстаньня ў Польшчы белую дыктатуру такой нязначнай, мізэрнай фігуры, як Марыян Лангевіч. Дыктатура Лангевіча выплыла на паверхню пасьля няўдачы чырвоных усталіць дыктатуру Л. Мераслаўскага, які павінен быў пакінуць тэрыторыю Польшчы. Варшаўскі Цэнтральны Комітэт, які дзякуючы цэламу шэрагу прычын, да гэтага часу ўжо значна пабялеў, пасьля нядоўгіх перагавораў з Лангевічам, згадзіўся на офіцыяльнае прызнаньне гэтай дыктатуры. Чырвоныя даўганскія колы на тэрыторыі паўстаньня і за межамі яго былі вельмі незадаволены гэтым фактам. Што датычыць Беларусі, дык тут белыя выкарысталі гэты факт для таго, каб скінуць чырвоны Камітэт і захапіць кіраўніцтва паўстаньнем у рукі белага Кіраўнічага Аддзелу. Калі аб устанаўленьні дыктатуры М. Лангевіча даведаўся К. Маркс, ён адразу зразумеў соцыяльную сутнасьць гэтага захопу ўлады і перамены ў кіраўніцтве паўстаньнем. Ён прызнаў гэты факт не дадатнай, а адмоўнай зьявай, бо бачыў ў ім перамогу белых над чырвонымі. Такі самы клясавы падыход да паўстаньня 1863 году мы бачым і ў прадмове Ф. Энгельса да польскага выданьня „Комуністычнага Маніфэсту", якая была напісана ў 1892 годзе і аб якой мы будзем гаворыць яшчэ крыху ніжэй.

Вельмі рана ў Энгельса і Маркса зьявілася сумненьне ў тым, ці зможа Польшча сярэдзіны 19-га стагодзьдзя і Польшча больш позьніх часоў выканаць тую прогрэсыйную ролю, аб якой яны гаворылі і пісал ці Адолее яна провесьці тую аграрную рэволюцыю, якая зьяўляецца неабходнаю ўмоваю для яе прогрэсыўнай ролі. Першым загаварыў аб гэтым Энгельс. Яшчэ 23 травеня 1851 году ён піша аб сваім сумненьні ў лісьце да Маркса. „Чым больш я задумваюся над гістарычным разьвіцьцём Польшчы, тым ясьней робіцца мне, што палякі зьяўляюцца nation foutue (нацыяй да нічога), нацыяй, якая толькі да таго часу можа быць выкарыстана, як сродак, пакуль Расія сама ня ўцягнута ў аграрную рэволюцыю. З гэтага часу ў палякаў не застанецца ні малей шага raison d’être (падставы) існаваньня. Палякі на працягу ўсёй сваёй гісторыі не рабілі ніколі нічога іншага, апроч таго, што вытваралі храбрыя неразважлівыя глупствы. Немагчыма вызначыць ніводнага такога моманту, калі Польшча, хоць-бы толькі ў адносінах да Расіі, з посьпехам прадстаўляла прогрэс ці зрабіла што-небудзь такое, што мела-бы хоць некаторае гістарычнае значэньне. Расія-ж, наадварот, зьяўляецца сапраўды прогрэсыўнай у адносінах да ўсходу. Рускае панаваньне, пры ўсёй яго бяздарнасьці, пры ўсім яго славянскім бруду, мае цывілізуючае значэньне для краін Чорнага і Касьпійскага мораў і Цэнтральнай Азіі, для Башкірыі і татар. Пры гэтым Расія ўпітала ў сябе шмат больш элемэнтаў эдукацыі і асабліва прамысловых элемэнтаў, чым Польшча, па ўсёй сваёй натуры рыцарска-мядзьвежая.