Старонка:1. Мэндэль Гданскі, 2. Ісайка (1930).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Стары Мэндэль Запальвае люльку і пачынаё мармытаць. Ён курыць, і ў сінім дымку ажывалі далёкія вобразы і незваротныя малюнкі, і мармытаньне расьце, робіцца ўсё мацнейшым, амаль стогнам. Гэта — душа чалавека, душа старога яўрэя. І яе тугу і сум ён заглушае працай.

Але вось суседка прыносіць у аднэй руцэ гаршчочак з крупнікам, у якім плаваюць кавалачкі размочанага хлеба, а ў другой прыкрытую талерку з мясам і гароднінай. Але стары Мэндэль ня есьць гэтага беднага полудня, ён ставіць яго на жалезную печку і чакае.

Чакаць нядоўга. Роўна ў дзьве з шумам расчыняюцца дзьверы, і ў іх зьяўляецца гімназістык у доўгім шынялю, на выраст, у вялікай, зьбітай на патыліцу шапцы, з ранцам за сьпіною. Хлопчыку год дзесяць. Ад маткі, малодшай дачкі Мэндэля, ён узяў у спадчыну карыя, з залацістым водбліскам вочы, доўгія цёмныя павекі і маленькі рот; ад дзеда — арліны нос і высокі лоб. Ён здаецца яшчэ меншым і яшчэ больш худым, калі скідае шынэль і застаецца ў форменнай куртцы, сьцягнутай шырокай папружкаю.

Стары Мэндэль заўсёды клапоціцца аб унуху; клопат намаўляў дзеду бледны хлопчыкаў твар, часты яго кашаль, упалыя грудзі і сагнутая сьпіна. За полуднем стары падкладвае ўнуку на талерку лепшыя кавалкі мяса, а калі хлопчык наесца, паляпвае яго па плячы і ўгаварвае пайсьці на двор пагуляць.