Старонка:1. Мэндэль Гданскі, 2. Ісайка (1930).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Але хлопчык на гэта згаджаецца рэдка. Ён зморваецца ад заняткаў, ад цяжкага шынэлю, ад сядзеньня ў гімназіі, ад хады, ад ранца. Дый назаўтра многа задана.

У хуткім часе пасьля полудня ён садзіцца за просты хваёвы стол, дастае падручнікі і сшыткі, а стары Мэндэль становіцца за варстат. Хлопчык сядзіць ціха, завучвае заданьне паўшэптам, толькі зрэдку стукне крэслам, на якім раскачваецца, але нешта перашкаджае старому пераплётніку рабіць спакойна.

Ён часта паварочвае галаву, каб зірнуць на ўнука. Клей ён мог дастаць, проста працягнуўшы руку, але абавязкова абыходзіць за ім вакол станка, каб па дарозе ўзлахмаціць унуку мяккія, цёмныя, каротка пастрыжаныя валасы ці патрапаць яго па шчочцы. Хлопчык, мусіць, прывыкшы да гэтых пяшчот, не перастае ні шаптаць, ні раскачвацца на крэсьле. Але стары пераплётнік ужо задаволен і на пальчыках, стараючыся ня шарпаць, варочаецца да станка.

У пятніцу ўвечары малюнак мяняецца.

Хлопчык вучыцца ля акна, дзе цесна і нязручна раскіўвацца, хваёвы стол засланы абрусам, і суседка ставіць на яго рыбу, локшыны і толькі што з печы вынятую тлустую, румяную качку. Паштукарску выгнуты валавяны падсьвечнік па-сьвяточнаму ўрачыста асьвятляе пакой.

На старым Мэндэлі трохі пацёрты, але ўсё-ж прыгожы чорны каптан з шырокім поясам, за які