Старонка:1. Мэндэль Гданскі, 2. Ісайка (1930).pdf/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

неньні іх адзін да аднаго былі халоднымі і нават не асабліва прыязнымі. Ціхі і мірны Ісайка хоць і паважаў бесклапотную разудаласьць бравага матроса, якога лічылі першым марсавым на караблі, але яго забіяцкі разгул на беразе, яго не асабліва чулыя разуменьні наконт спосабаў здабычы грошай на выпіўку, чуткі аб тым, што Рабы быццам-бы ў цёмныя асеньнія ночы выходзіць з казармы і ня супроць у глухім завулку абрабаваць запозьненага афіцэра, — усё гэта далёка не набліжала Ісайку да п’янчужкі Рабога. І той, у сваю чаргу, глядзеў на Ісайку з некаторай пагардаю, як на «паганага жыда» ды к таму-ж безнадзейнага баязьліўца. Аднак, ніколі ня задзіраў яго, лічачы гэта ніжэй сваёй годнасьці… Ці варты Ісайка таго?

Аднойчы, адпушчаны ў нядзелю з двара, Рабы позна ўначы быў прыведзены ў бяспамятным стане і амаль голы. Боты і казённы шынэль былі прапіты Рабым. Нават і ён спалохаўся, калі, прачнуўшыся ў наступную раніцу, даведаўся што здарылася. У роце зараз-жа стала вядома, што Рабы прапіў казённыя рэчы, і усё гаварылі, што за гэта яго аддзяруць «форменна», як сідараву казу, менш, як пяцьсот дубцоў за такую справу не дадуць — шынэль новы.

Фэльдфэбэль некалькі разоў зьезьдзіў Рабога поўху, больш для зьберажэньня свайго гонару, чым для ўразуменьня такога безнадзейнага чалавека, — што яму ад бою! — і абяцаў захаваць ад