Старонка:1. Мэндэль Гданскі, 2. Ісайка (1930).pdf/62

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

не навальвайся! Я і тры сотні прыму і ў лазарэт ня лягу.

— Бач ты! шаптаў Ісайка і з нейкім паважлівым зьдзіўленьнем паглядаў на Рабога.

— А ты, мабыць, Ісайка, і пяцідзесяці лінькоў ня прымеш? І ад такой дробязі з цябе дух вон. Зусім ты мізэрны, Ісайка! — сьмяяўся Рабы, паглядаючы на недалужную фігуру Ісайкі з лагодным жалем здаравеннага, моцнага чалавека.

Ісайка жмурыўся ад страху пры гэтых словах і ўсхвалявана, з нязвычайнай сур’ёзнасьцю у голасе, выказаў:

— А сорам? Ад аднаго сораму памерці можна… І—і—і!…

І ісайка нават верашчэў.

— Які сорам? — не разумеў Рабы. — Гэта ты, Ісайка, са страху мелеш!.. Калі каму сорам, дык таму, хто чалавека не шкадуе і за ўсякую дробязь загадвае цябе паласаваць… Таму дык сорам… А матросу ніякага сораму няма… Бог яму за гэта на тым сьвеце ўсе грахі даруе… Бо — матросік усё перацярпеў.

На гэтым пункце Ісайка ніколі ня зыходзіўся з Рабым, і тут яны адзін аднаго зусім не разумелі.

Зблізіліся яны год сем таму назад зусім нечакана і з асаблівага выпадку.

Абодвы яны былі ў адной роце на беразе і абодвы ў летнія морскія кампаніі плавалі разам на 84-гарматным караблі «Пасьпешным», але дачы-