Старонка:1. Мэндэль Гданскі, 2. Ісайка (1930).pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ках цяжка пратупае па бруку, заціснуўшы клунчак пад пахаю і нясучы кубельчыкі, рыдлёўкі, вяроўкі, сякеры і пілы.

Ён, мабыць, ведае нават, колькі вераб’ёў гнязьдзіцца пад застрэшкамі старога бровару, пачарнеўшая труба якога высока ўзносіцца над вуліцай, ці колькі іх у гальлі вялікай таполі побач, у якой няма ні сілы жыць, ні жаданьня памерці; і чорная, напалову высахлая, з аголеным ствалом, з якога вясною зьяўляюцца бледныя пупышкі, стаіць гэтая таполь.

Стары Мэндэль, можа, па слыху толькі, ня гледзячы зусім, можа сказаць — новай ці старою мятлою замятае вуліцу стары Павал.

Ды як-бы і ня ведаць усяго гэтага старому Мэндэлю Гданскаму, калі вось ужо дваццаць сем год працуе ён за сваім пераплётным варстатам у адным і тым-жа пакоі, пад адным і тым-жа акном; вось ужо чвэрць веку стаіць ён у скураным фартуху і сухою, жылістаю, цяпер ужо трохі дрыжачай рукою шрубуе драўляны прэс, а вочы з-пад густых навіслых брывей глядзяць на гэтую вулачку — асобны замкнуты сьвет у вялікім горадзе.

Усе таямніцы гэтага сьвету ведае стары Мэндэль.

Ведае, калі мацней і калі слабей кашляе стары архіварыус, які аддае яму ў пераплёт тоўстыя запылёныя пачкі напалову стлелых папер; ведае, чым пахне памада адвакацкага пісарчука, якому пераплятае «справы» яго патрона; ведае, калі прыбяжыць Зоя, служанка саветніцы, і папросіць «уста-