Старонка:1. Мэндэль Гданскі, 2. Ісайка (1930).pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

МЭНДЭЛЬ ГДАНСКІ

Ужо з учарашняга дня на вуліцах неяк трывожна.

Стары Мэндэль зьдзіўлены, часьцей звычайнага напіхае кароценькую люльку і паглядае ў акно. Гэтых людзей ён яшчэ ня бачыў. Куды яны ідуць? Навошта спыняюць рабочых, якія сьпяшаюць на новую пабудову фабрыканта Груліха? Адкуль зьявіліся гэтыя абшарпаныя хлопцы? Чаго яны заглядаюць ва ўсе куты? Адкуль грошы ў тых, што йдуць у карчму?

Стары Мэндэль ківае галавою і сьсе сваю крывую вішнёвую люльку. Ён так добра ведае гэтую ціхую вулачку, яе выгляд, рух, шумы, усё яе жыцьцё.

Ён ведае, за якім кутом выгляне сонца ў ясны дзень, колькі дзяцей раніцою прабяжыць у школу, колькі завялых дзяўчат, у цёмных хустках, гурмамі пройдзе на працу на цыгарную фабрыку, колькі жанчын з кошыкамі спыніцца на струхлелым тротуары, будуць паказваць адна аднэй купленыя харчы і скардзіцца, што яйкі, мяса і масла падаражэлі, колькі рабочых у драўляных чараві-