Старонка:1. Мэндэль Гданскі, 2. Ісайка (1930).pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

з вялікімі чорнымі вачыма, у такія хвіліны сьвяціўся натхненьнем, расчуленасьцю і нейкай ціхай тугою, і голас яго дрыжэў ад наплыву рэлігійнага пачуцьця.

Аб чым ён маліўся? Чаго ён прасіў?

І ніхто з матросаў не дазволіў сабе ні насьмешкі, ні якой-небудзь зьневажальнай заўвагі. Наадварот! Усе з асьцярожнай павагаю абыходзілі стаяўшага на малітве яўрэя, і многія, дзівячыся на яго натхнёную малітву, ціха, у нейкай зьдзіўленай развазе, гаварылі:

— Жыд, а які старанны да свайго бога Ісайка.

III

Ня ставілася ў асуджэньне Ісайку і яго страх перад морам, асабліва, калі яно пачынала хвалявацца, і нейкі непераможны, чыста фізычны сполах да рызыкі і небясьпекі, злучаныя з сапраўднай матроскай справай.

Сапраўды, Ісайка ня мог перамагчы ў сабе гэтага пачуцьця, і з яго, бязумоўна, ня выйшла марака. Усе шаснаццаць год сваёй службы ён прабыў «нестраявым», займаючыся майстэрствам ветразьніка. Ніколі ня мог ён падняцца да марса — палохаўся і, пераступіўшы некалькі ванцін, спускаўся, адчуваючы сябе на палубе бязьмерна шчасьлівей, і не адважваўся больш паўторваць гэтых дабравольных спроб у пачатку службы, паколькі годнасьць нестраявога пазбаўляла яго ад спэцыяльнай