Старонка:1. Мэндэль Гданскі, 2. Ісайка (1930).pdf/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

матроскай справы. І толькі ў часе аўралаў, калі выклікалі ўсіх наверх, Ісайка павінен быў выконваць абавязкі простай рабочай сілы: разам з другімі цягнуць унізе, на палубе, якую-небудзь прыладу, стаяць ля вымбовак на шпіле, пры падняцьці якара і да т. п., што ён і выконваў заўсёды з адменнай стараннасьцю. Ён добрасумленна «трэкаў» снасьць ці навальваўся грудзьмі на вымбоўку, напружваючы ўсе свае слабыя сілы і поўны самалюбнага задзёру паказаць, што і ён можа працаваць ня горш за іншых.

Але ўсяго, што было на караблі вышэй палубы, ён баяўся і з пужлівай павагаю заглядаў на вяршыні высокіх шчоглаў. Пры аднэй думцы аб тым, што яго раптам маглі-б паслаць у сьвежую пагоду ўмацоўваць марсэль, стоячы на вяровачным «пэрце» шпарка-хісткай рэі, бугшпрыт, што гэтак зарываецца ў ваду, прыбіраць кліверы, Ісайка ўвесь халадзеў, жмурыў вочы і неяк бездапаможна адмахваўся, быццам ад страшэннай здані, сваімі маленькімі і худымі, зусім не матроскімі рукамі, з тонкімі касьцістымі пальцамі, што па-майстэрску валадалі аграмаднай паруснай голкаю.

— Такім ужо, значыцца, пужлівым Ісайку бог стварыў, а ён не вінаваты. І рад быў-бы, ды ня можа. Нутро ня прымае. Пашлі Ісайку, напрыклад, на брам-рэю, — са страху памрэ.

— І не дапаўзе, а зваліцца ў мора.

— Зусім не матроскае натуры чалавек ісайка.

— І сілачкі ў ім ніякай няма.