Старонка:1. Мэндэль Гданскі, 2. Ісайка (1930).pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чуў страшнае: «лоб»… Як ні плакала маці і як ні кланяўся ў ногі вайсковаму доктару бацька, Ісайку «забрылі». Узялі і чамусьці назначылі на флёт (мабыць, з-за малога росту) і хутка адправілі з партыяй у Кронштадт. У флёцкім экіпажы, куды папаў Ісайка, яго з першага-ж дня сталі называць не па прозьвішчу, а Ісайкам.

Так з тых часоў ён і застаўся на ўсё жыцьцё Ісайкам.

«Не ў мянушцы справа, а ў тым, каб на службе ня білі і не каралі лінькамі і дубцамі!» — разважаў пра сябе Ісайка і зусім ня крыўдзіўся, што яго завуць ня так, як рускіх, тым больш, што адносіны да яго матросаў былі вельмі добрыя. Яго нават шанавалі. Амаль усе, не выключаючы боцманаў і афіцэраў, паважалі Ісайку, як зусім «правільнага» чалавека, сумленнага, сьціплага, працавітага і прытым «башкаватага» і з «вялікім паняцьцем», які ўмеў пры выпадку вытлумачыць тое, што чаго ніхто другі на караблі ня мог. А Ісайка, як казалі матросы, «усё мог». І гаварыў ён так пераконваюча і красамоўна, што яго са здаваленьнем слухалі, ня гледзячы на яўрэйскі акцэнт. Ісайка, стаўшы на службу, сам навучыўся пісьменнасьці і чытаў не адны яўрэйскія кнігі, а і расійскія. Ён любіў «заняцца кніжкаю», што ў тыя часы было рэдкасьцю сярод матросаў, у аграмаднай большасьці няпісьменных, і з ахвотаю гутарыў аб прачытаным.

Гэта і давала яму аўторытэт «вучонага» чалавека, якім ён умела карыстаўся.