Старонка:1. Мэндэль Гданскі, 2. Ісайка (1930).pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ІСАЙКА

I

Ня толькі паны афіцэры і бакавая арыстократыя, але і ўсе матросы звалі гэтага змарнелага на выгляд, маленькага, бледатварага чалавека з тыповым яўрэйскім кручкаватым носам, тонкімі губамі і сур’ёзным і ў той-жа час крыху пужлівым выглядам вялікіх, нязвычайна ціхіх, чорных вачэй, — не па прозьвішчу, як звычайна вядзецца, а паменшаным імем Ісайка. Другога прозьвішча ў яго ня было, хоць Ісайку ўжо мінула сорак і ён быў старым матросам, што адслужыў шаснаццаць год з абавязковых у мінулыя часы дваццаці пяці год, у годнасьці карабельнага ветразьніка, г. ё. майстра, які шыў і латаў ветразі.

Ісайка даўно прывык да гэтай мянушкі. Ён атрымаў яе ўсьлед за тым, калі бляды, як сьмерць, тонкі, як сярнічка, у засаленым, падраным лапсардаку і ў пэйсах, зьявіўся, у ліку другіх, у рэкруцкі пункт, што пасядаў у адным з гарадоў Паўночна-Заходняга краю, і, ня гледзячы на свае вузкія грудзі і малы рост, на якія ён так спадзяваўся, па-