Старонка:1. Мэндэль Гданскі, 2. Ісайка (1930).pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Хлопчык раптам моцна і спалохана заплакаў. Студэнт, моцна стукнуўшы дзьвярыма, застаўся ў пустых сенцах.

А стары яўрэй усё слухаў. Ён, відаць, не заўважыў ні таго, што хлопчык плача, ні таго, што студэнт выйшаў. Зірк яго пайшоў у глыб, ніжняя губа адвісла, на твары была напісана напружаная ўвага. Відаць было, нават праз скураны фартух, як дрыжаць яго старыя калені. Твар з чырвонага зрабіўся бурым, з бурага жоўтым, з жоўтага блядым, бялей за сьцяну. У яго быў такі твар, быццам яго падшыбла куляй. Здавалася, яшчэ хвіліна, і гэта старое, нядужае цела надломіцца і ўпадзе мёртвым.

На апусьцелай вулачцы. ўсё мацней, усё бліжэй, усё выразьней чуліся крыкі, сьмех, сьвіст, пракляцьці рухавага натоўпу. Хрыплыя, п’яныя галасы зьліваліся з д’ябальскім віскам хлопчыкаў. Паветра здавалася напоеным дзікім крыкам звар’яцелай плоймы. Нейкая зьвярыная разьюшанасьць запоўніла ўсю вулачку, разьлілася па ёй дзікім, усё затапляючым натоўпам. Трашчэлі вакяніцы, грукацелі і каціліся бочкі, зьвінела шкло, гуло каменьне, ляскалі жалезныя ламы; усе яны, здавалася, былі жывымі ўдзельнікамі брыдкага хору. Як сьнег, ляцеў пух з распоратых пярын і падушак.

Ужо ўсяго толькі некалькі мізэрных крамак аддзяляла Мэндэлеў дом ад вар’яцеўшага натоўпу. Хлопчык больш ня плакаў, але дрыжэў, як ад хо-