Старонка:1. Мэндэль Гданскі, 2. Ісайка (1930).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ён выкідвае лішніх з гнязда. Дык аб гэтым вам клапаціцца няма чаго. Так і ў чалавека павінна быць такая сіла, каб зьлічыць і раты і зерне ў каласох…

Яго сівая барада траслася, і ўсё мацней прыціскаў ён хлопчыка да сябе.

— Ну, мяне завуць ня проста Мэндэль, а Мэндэль Гданскі. Ну, а што такое Гданскі? Гэта такі чалавек ці такая рэч, якая з Гданску[1]. Ня ведаеце хіба? Гарэлка бывае гданская і скрыні бываюць гданскія і шафы бываюць гданскія. Ну, дык я такі-ж гданскі, як і яны гданскія. Я не Парыскі і ня Венскі і не Бэрлінскі, я — Гданскі.

— Вы кажаце што я чужы? О, як-жа гэта вы можаце? Калі я Гданскі, дык як-жа я магу быць чужым? Аджа так выходзіць па-вашаму? Ці Вісла высахла? Ці ня ходзяць па ёй плыты ад нашага гораду? Ці ў Гданску няма нашых рабочых? Дык гэта ўжо ўсё чужое… Дык вось вы які шчодры! Шкода, што я ня ведаў гэтага раней, а то папрасіў-бы ў вас у падарунак хоць палову вашага магазыну, хоць палову ўсіх вашых гадзіньнікаў…

Гадзіншчык сьмяяўся, трымаючыся за бакі:

— Ну і штукар! Ну і выдумляе! Калі Гданскі, дык ужо і свой! Ха-ха-ха!

Стары яўрэй усьміхаўся і пакіўваў галавою. Вочы яго блішчэлі розумам і хітрасьцю, але ўсьмешка была горкай, хваравітай.

  1. Гданск — польская назва Данцыга.