Старонка:1. Мэндэль Гданскі, 2. Ісайка (1930).pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дэлю» дзяцей цяжка пражыць, і ў мяне дзяцей было ўсяго толькі шасьцёра; ну, а ў маёй дачкі Ліі ўсяго толькі адно дзіцё. А каб яна радзіла шасьцёра дзяцей і бачыла тое, што бачыў я, дык яна шэсьць раз павінна была-б памерці з гора. Мы яго не назвалі Мэндэлем; мы яго назвалі Якубам.

— Кубусь[1], падыйдзі сюды, — паклікаў ён, быццам зараз толькі ўспомніў аб тым, што хлопчык у пакоі.

Хлопчык устаў з-з стала, шаркнуў ножкай гадзіншчыку і прыціснуўся да дзеда. Стары пагладзіў яго па галоўцы і гаварыў:

— Кубусь — гэта такое імя, якое і вы можаце даць сыну. Гэта такое імя, што на справядлівым судзе Саламонавым: ні вам, ні мне. Добрае імя! Па такому імені, як па мосьціку, людзі пяройдуць з ліхіх часін на добрыя часіны, калі больш ня будуць лічыць, колькі ў каго ў доме калысак… Таму што ў гэтых калысках многа працы, і многа голаду, і многа магіл.

— І ня ў тым мудрасьць, — натхненна далей гаварыў стары, — каб менш было людзей на сьвеце, а ў тым мудрасьць, каб яны больш дабра рабілі, многа-б зямлі засеялі, многа-б абкапалі, многа-б абсадзілі. Каб многа працавалі, многа розуму вучыліся, многа-б любілі адзін аднаго. Мне адзін стары селянін гаварыў, што калі ў бусла птушанят бывае больш, чым ён можа пракарміць, дык

  1. Паменшанае ад Якуб.