Старонка:1. Мэндэль Гданскі, 2. Ісайка (1930).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пераплётнік з асалодаю закладвае змораныя рукі. На сівой галаве ярмолка, і вясёла паскрыпваюць новыя боты з высокімі халявамі. Калі стол засланы, хлопчык ухмыляецца, прычэсвае мяккія, цёмныя валасы на авальнай галоўцы, надзявае чысты каўнерык і манжэты, закладвае рукі за сьпіну і, важна выпрастаўшыся, чакае, пакуль дзедка дастане талэс[1] і маліцьвенік.

Разносіцца гартанны сьпеў малітваў; голас пераходзіць ад нізкіх нот, што гучаць, як песьня, да нот высокіх, калі здаецца, што гэта — стогн, які просіць і моліць, моцны і палкі лямант.

Ад гэтых сьпеваў гімназістык пачынае дрыжэць; твар яго робіцца яшчэ бляднейшым, вялікія вочы то шырока расчыняюцца, то нэрвова жмурацца і напаўняюцца сьлязьмі; ён, як зачараваны, глядзіць на дзеда, і рот зводзіць сударгавае пазяханьне. На шчасьце, дзед хутка зачыняе маліцьвенік, бласлаўляе яду, і яны бяруцца за вячэру.

Неяк летам хлапчукі сьлёсара Каладзійскага і цесьляра Паційшскага сабраліся ў суботні вечар пад адчыненым акном старога пераплётніка і, пазіраючы ў асьвётлены па-сьвяточнаму пакой, зьдзекваліся з малітваў.

Паўз іх праходзіў парафіяльны”поп.

Ён зірчуў у акно і, убачыўшы там яўрэя на малітве, што з такім стогнам узвываў па-свойму да бога, з пашанаю прыпадняў капялюш.

  1. Талэс — адзеньне пры выкананьні рэлігійнага абраду.