Перайсці да зместу

Старонка:Янчук Нарысы 061-118.pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

невядомае й непасьціглае чалавечым розумам. Гэтым тлумачыцца й тая шырокая слава старажытных прарочыц, якіх празывалі Сыбільлямі. Таямнічыя кнігі, у якіх зьмяшчаліся прароцтвы гэтых Сыбільляў, мелі ў паганскія часы значэньне сьвятых кніг. Папулярнасць знамянітых Сыбільляў перавышала нават славу боскіх аракулаў, бо прароцтвы апошніх невядомы нам ва ўсёй поўнасьці, а знамянітыя «книги Сивиллъ» і дагэтуль вядомы ў ліку апокрь фічных апавяданьняў, распаўсюджаных усюды з даўных часоў.

Сыбільлі — гэта вытвар грэцкае культуры. Розныя грэцкія пісьменьнікі, у тым ліку Плятон і Арыстотэль, гавораць аб іх з пашанаю, а некаторыя нават кажуць, што самі асабіста зналі гэткіх кабет-прарочыц. Асаблівай папулярнасьцю яны цешыліся ў часы народных няшчасьцяў і ў эпохі палітычнага й рэлігійнага народнага запалу. З Грэцыі поруч з грэцкай культурай знаёмасьць з Сыбільлямі перайшча і ў Рым, а адгэтуль распаўсюдзілася й па усёй Заходняй Эўропе. У рымскім капітоліі пры сьвятыні захоўваліся кнігі Сыбільляў (libri fatales) пад адказнасьцю спэцыяльных асобаў. У крытычныя мамэнты зьвярталіся да гэтых кніг і сэнат і народны сход, каб даведацца, якую трэба прыняць пастанову, найбольш карысную для дзяржавы. Найбольшы лік гэтых прарочыц адзначаўся лічбай 12, і гэтулькі-ж залічвалася Сыбільліх кніг. Абышоўшы ўсе краіны старога культурнага сьвету, гэтыя кнігі не абмінулі й Беларусі, дзе яны спатыкаюцца ў старасьвецкіх зборніках паміж артыкулаў рознага зьместу.

Зусім зразумела, што прароцтвы Сыбільлі, гэтак сама як і іншыя папулярныя помнікі старадаўняй літаратуры, асабліва апакрыфічнай, падлягалі розным зьменам, папраўкам, пераробкам, устаўкам і інш. на працягу многіх сталецьцяў. У хрысьціянскую эпоху яны былі выкарыстаны ў сярэднія вякі, як і творы клясычных паэтаў і філёзафаў, дзеля багаслоўскіх мэтаў, і гэтыя прароцтвы ставяцца ў сувязь з старым і новым заветамі. Гэткім чынам, замест клясычнай Сыбільлі выступае часта старазаветная царыца Сауская, якая мудраму цару Салямону дае розныя прароцтвы, у тым ліку й аб нараджэньні Спаса.

У гэткай якраз рэдакцыі Сыбільліна прароцтва апынулася у беларускім перакладзе ў тым-жа рукапісным зборніку ХVІ веку бібліатэкі гр. Красінскіх у Варшаве, дзе знойдзена й апавяданьне аб рыцары Таудале (л. 171—176). Розьніца толькі ў тым, што мова Сыбільлівай кнігі без параўнаньня больш беларуская, чымся мова, якую мы бачылі ў вышэйразгледжанай аповесьці. Прафэсар Е. Ф. Карскі, працуючы ў Варшаўскім унівэрсытэце, меў магчымасьць вы-