донова, Ивенца, и около Вилни видѣли летаючых. И поѣли жыто, ярыну, и траву. Сее же все сталося для грѣховъ нашыхъ».[1]
Пад 1530 г. адзначаны вялікі пажар у Вільні, аб якім мы ўжо ўспомнелі, калі казалі аб згарэўшай друкарні Скарыны; а яшчэ раней другі пажар 1513 г. зьнішчыў амаль-што ўвесь гэтак званы нізкі замак, прычым дабаўлена цікавая драбніца, што нават замак быў тады яшчэ дзераўляны.
„Того ж року (1513) у Вильни замокъ надольный згорѣлъ, который на онъ часъ деревеный былъ».
Наватъ самыя нязначныя, здавалася-б, выпадкі, але якія мелі тагды нейкую вартасьць у мясцовым жыцьці, пападалі ў летапіс. Напрыклад, у Вільні «золота улочка была отворена лѣта Божого нароженя 1524».
Словам, з гэтых нямногіх прыкладаў мы навочна пераканаліся, што беларускія летапісы з усіх бакоў адбіваюць мінуўшчыну нашае краіны. Аўтары іх сьпяшылі запісаць туды на памяць патомству ўсё, нічога ня тоячы, нічым не пагарджаючы і кіруючыся думкаю, якую летапісец гэтак высказаў: «Тайну цареву таити добро есть, a дѣла великая повѣдати добро жъ есть».
- ↑ Там-жа, 351.