мянёным скарочаным агульна-рускім летапісам, зьяўляючыся як бы другой часткай аднаго беларускага летапісу, як гэта мы бачым у памянёным супрасьлеўскім сьпіску і ў некаторых іншых, да яго пападобных. Але вельмі часта гэты ўласьціва беларускі летапіс спатыкаецца й паасобку ад першага, як самастойны помнік, які часта памяшчаецца ў зборніках разма тага зьместу. Гэткія, напрыклад, зборнікі знаходзяцца адзін у бібліятэцы Маскоўскага Цантральнага Архіву Загранічных спраў, другі — у бібліатэцы гр. Рачынскага ў Пазнані, трэці — ў бібліятэцы гр. Красінскага ў Варшаве і інш.
Моваю й характарам выкладу гэтыя летапісныя помнікі другога віду значна розьняцца ад помнікаў першай катэгорыі, яны знаходзяцца ў меншай залежнасьці ад царкоўнае мовы й далёка бліжай падыходзяць да пісоўных помнікаў, разгледжаных намі ў папярэдніх разьдзелах, у якіх адбіваўся гістарычны быт беларускага народу.
Пачынаючы з 1820-ых гадоў, польскія вучоныя пачалі выдаваць некаторыя беларускія летапісы. Але яны выдавалі іх лацінікай і вельмі недакладна, з якой прычыны цяпер гэтымі выданьнямі трэба карыстацца з вялікай асьцярогаю, асабліва ў пытаньнях мовы. Маючы гэта на ўвазе, мы зьвернемся лепш да пазьнейшых расейскіх выданьняў. У 1854 г. Пецярбурская Акадэмія навук выдала сьпісак беларускага летапісу паводле рукапісу XV-га веку са зборніка гр. А. С. Уварава ў Маскве, пад загалоўкам: «Лѣтопись великихъ князей Литовскихъ» з уводным артыкулам А. Н. Папова[1]. У 1846 г. Маскоўскі прафэсар О. Бадзянскі выдаў у друку адрыўкі з летапіснага сьпіску, які знаходзіцца ў пазнанскай бібліатэцы гр Рачынскіх.[2] Паводлуг сьпіску, які знаходзіцца ў Віленскай публічнай бібліатэцы з канца XV або пачатку XVI в., частка беларускага летапісу выдадзена Пецярбурскай Археографічнай Камісіяй у 1893 г.[3]. Нарэшце, гэтая-ж Камісія выдала рад беларускіх летапісаў у 1917 г. у XVII-м томе «Полного собранія русскихъ лѣтописей». Сюды ўвайшлі важнейшыя з вышэйпамянёных уласьціва беларускіх летапісаў. Некаторыя з пералічаных летапісаў ужо больш-менш разгледжаны, як з боку мовы[4], гэтак і з боку зьместу й складу[5]; але шмат чаго застаецца
- ↑ Гл. „Ученыя Записки II отдѣленія Н. А. К. Н.“ 1854 г. кн. I.
- ↑ Гл. «Чтенія въ общ. ист. и древн. росс. при Моск. Унив.» 1846, № 1.
- ↑ Гл. „Полное собраніе русс. лѣтописей.“ т. XVI.
- ↑ Гл. Е. Ѳ. Карскага: „О языкѣ такъ наз. литовскихъ лѣтописей“, — у „Варш. Унив Извѣстіяхъ,“ 1894 кн II.
- ↑ Гл. „Журн. Мин. Нар. Просв.“ 1891, люты м-ц (крытычны артыкул Ціхамірава аб працах польскіх вучоных у гэтым пытаньні).