А ўспомніўшы аб пеўні, ён і далей высказвае свае думкі на гэтую тэму ў зьвязку з пытаньнем аб розных кепствах, аб якіх ня ведалі людзі добрага старога часу; затое ж яны былі багацейшыя, здаравейшыя, мацнейшыя й трывальныя:
«И то вельми страшная шкода: гологузые куры ховать, ихъ достаткомъ варыти. А за моей памети прысмаковъ гетыхъ не бывало: добра была гуска з грыбками, кашка зь перчыкомъ, печонка зь цыбулькою или зъ чосныкомъ, а коли на препышные достатки — каша рыжовая з шафраномъ. Вина венгерского не зажывали, передь тымъ малмызыю скромно піялі, медокъ и горѣлочку дзюбали. А грошы подостаткомъ мѣвали, муры муровали и войну славную крѣпко и лучей держали, какъ теперъ».
Асабліва ганьбіць сатырык кабет, іх франтоўства й злучанае з гэтым сапсуцьцё абычайнасьці.
«И то не до речы, — кажа ён: — въ богатыхъ сукняхъ нашые паны ходятъ. Не знали передъ тымъ португале или фортугале[1]; а подолокъ рухается, а около подолка чепляется; а дворанинъ въ ножку, какъ соколъ, загледаетъ, штобъ гдѣ щипнути солодкого мяса. Я то же радилъ бы, нехай бы бѣложонки нашые въ запинаные давные убералися козакинки шнурованные, назади носили роспорки, а къ тому штобы зъ нѣмецка зажывали плюндрыки[2], — не такъ бы скоро любительну скрадывали бредню. А теперъ хотя зъ рогатиною на вартѣ стой, въ жывые очы такого бѣса не упильнуешъ».
Усё, што выстаўляецца на паказ у гэтай сатыры, усё гэта, пэўна, ня выдумка. Усе гэтыя новыя парадкі ў паўсёдным жыцьці, якія пранікалі ў ціхі патрыархальны быт беларускага грамадзянства пад уплывам чужынцаў і суседзяў палякаў, абураюць нашага прастака сатырыка, які выказвае свае думкі проста, без абходаў, як аб чымсь набалеўшым, на што ён «надто уже насмотрыуся». А каб хто-колечы не папракаў яго ў тым, што ён маніць, аўтар запаўняе ў канцы сваёй «прамовы:»
«А што ж есмо сказалі, до всіе правда».
Ян Мялешка ймянуецца кашталянам смаленскім, але быццам-то ён быў выбраны паслом на сойм не ад аднаго толькі Смаленску, але ад больш значнага абшару Беларусі, калі аб гэтым судзіць з заканчэньня гэтага твору:
«Давно, — чытаем там, — о томъ радилъ весь повѣтъ не только въ