Сатырык абураецца, з аднаго боку, супроць нямецкага ўплыву на вопратку, звычаі й абычайнасьць насяленьня, з другога боку — жаліцца на кепскі прыклад ляхаў, г. зн. польскай шляхты, якая імкнецца да роскашы, каб жыць на паказ, да бязьмерна выдаткаваньня, на шырокую ногу.
«Надто, — кажа ён, — уже насмотрыуся на все гето, милостивые паны братіе, и на тые нудные нѣмецкіе штуки, што на вряды[1]. А коли жъ то бывало: въ сукняхъ перѣстыхъ ходять, то ні гугу!.. А коли самъ нѣмчина иде или жонка его поступае, то черезъ скурку скрыпить, шелестить и дорогимъ пижмомъ[2] воняеть». Побач с роскашшу неразлучна распуста й сапсутасьць звычаяў.
«Коли ж до тебе паничыкъ прыѣде, частуй же іего достатком, да и жонку свою подле іего посади, а онъ сидить, какъ бѣсъ надувшыся, махаеть шапкою или капелюшемъ и зъ жонкою нашептываетъ, да и въ лодонь скребеть». Супроць гэткіх франтаў ня знойдзеш і ўправы. Застаецца, па думцы аўтара, адно: «Да коли жъ бы я гетого чорта кулакомъ въ морду, или по лицамъ, по хрыптѣ, такъ кобы король іего милость не слыхалъ. Нехай бы морды такой поганой не надымать».
Шмат былі ў гэтым вінаваты каралі, асабліва тыя, якія, паходзячы з чужацкага народу, апякаваліся гэтымі чужынцамі, не зважаючы на інтарэсы краю. Дзеля прыкладу прыводзіцца нядаўны кароткачасовы кароль Гэнрых I Валюа (1573—1575), які, пасьля быў каралём Францыі пад імям Гэнрыха III.
«Помню я короля Генрыха, — піша далей сатырык, — который зъ заморской стороны нѣмецкой былъ[3] да зрозумѣвъ, што мы ему не много давалі шыбинковати, а нѣмцы іего не вельми перекрывали, так и онъ, познавшы, што не шутка, да и сам, никому не оказавшися, прочъ поѣхалъ аж у свою сторону, аж за море скикнулъ»[4].
Апрача каралёў, ня меншую шкоду дзяржаве робяць іх дарадчыкі, а найбольш крыўдна тое, што гэтымі нясумленнымі, „баламатумі“ зьяўляюцца свае-ж браты-аднапляменьнікі, здраднікі свайго народу. Кажучы аб іх, аўтар, мабыць, мае на ўвазе сучасныя яму здарэньні й парадкі ў часы панаваньня Жыгімонта III.
«Кажучы правду, — п ша ён, — не такъ виноватъ король, якъ ге-