Старонка:Янчук Нарысы 061-118.pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сучасны момант асоба Яна Мялешкі, як аўтара „прамовы" знаходзіцца пад сумненьнем, а на знамянітую сэймовую прамову пачынаюць глядзець, як на палітычны памфлет, або як на сатыру грамадзянскіх звычаяў у старой Польшчы й Літве ў канцы XVI веку. Інакш кажучы, яе схільны разглядаць, як твор чыста літаратурны, а не як помнік гістарычны напоўафіцыяльнага характару[1]). Сатырык асьмейвае сучасныя яму вады шляхоцкага жыцьця, якія павялічваліся побач з узростам сілы й палітычнага значэньня Польска-Беларуска-Літоўскага гаспадарства. А дзеля большага праўдападабенства выстаўляе сябе наіўным і грубаватым прастачком, якога не закранула вялікасьвецкае жыцьцё с усімі яго адмоўнымі ўласьцівасьцямі.

«Найяснѣйшій милостивый король и на меня ласкавыя паны братія! — пачынае ён сваю прамову. — „Выѣхавши зъ дому, Богумъ ся помолилъ чтобы къ вамъ здоровъ пріѣхалъ, да вашу милость здоровыхъ огледалъ и прывиталъ. Прышло менѣ зъ вами радити, а я на гетакихъ зъѣздахъ николи не бывалъ и зъ королемъ его милостию николи не засѣдалъ. Тольки за покойниковъ князевъ нашихъ, которые королевали, что воеводами бывали, сентенцій гетакихъ не бывало: попросту правымъ сердцемъ говорили, политики не знали, а правдою въ ротъ, яко солію въ глаза, кидывали“. Аўтар, мабыць, і сябе залічвае да гэтых людзей старога часу, які ня лічыцца з „палітычнымі" ўмоўнасьцямі і жадае гаварыць праўду ў вочы нават самому каралю, якога, як ён кажа, «нечого въ люди личить, бо той Подлясье и Волынь вынищилъ, „ляхом“ мянуючыся». Ён вельмі ганіць нямецкі кірунак палітыкі Жыгімонта III, схіляўшагася да дружбы й хаўрусу з Аўстрыяй, і, наадварот, хваліць Жыгімонта Старога, які ня любіў немцаў. „Скоро ась короли больше нбмцевь, яеь нась, улюбили, заразь, што на- шіе старшіе собрали, то все нбмдомь роздажи нашіе господары, пру"ь Зыгмунта кородя Первого, солодкая паметь его: бо той вбмцовь, як" собакь не любпль, ий ляховь зр пхэ хитростьмий водьмё Ва любпль, алё" Янтву и нашу Русь любительно миловааь", Тады й старыя звы- чаі мацней трымаліся, і ўсім лепш жылося пры Жыгімонеце 1: «гора- здо: лучай за-его мёвалися, хотя вь’такь дорогихь свиткахь не ходи- вали: другіе безь ногавяць, как» бернардыны, гулялй, а сорочки ажь до костокь, а шапки ажь до самого пояса нашивазп?. Аўтар шкадуе. піто- старая. мода вывелася: "Дай Боліе изновь такой голйны приждати! И теперь х самь кола по домову уберусь, 70 ёпмосыў «пани Мсті-. славска, маджоцка моя, натршиться и насмотріть на моня не можеть».

  1. Гл. Н. Ф. Сумцова „Рѣчь Ив. Мелешки, какъ литературный памятникъ — у Кіев. Стар.“ 1894, май м-ц.