IX.
Шасцанцатае сталецьце, калі жыў і працаваў Леў Сапега, гэта пара росквіту польскае культуры, вышэйшы пункт разьвіцьця польска-беларуска-літоўскае палітычнае моцы, залаты век польскае літаратуры, словам, гэты кульмінацыйны пункт магутнасьці й славы Беларуска-Літоўска-Польскага гаспадарства паміж дзяржаваў Эўропы й пярэдняй Азіі ў асобе Турцыі, султаны якой — Саліман Вялікалепны й Салім II ахвотна падтрымлівалі мір і дружбу з Ягайлавічамі. Але пышная павярхоўнасьць мела й свой адваротны бок з цёмнымі плямамі. Так, напр., шляхта, якая наладзіла была свой быт пры каралеўскай уладзе гэтак, як, быць можа, ніводзін упрывілеёваны стан у іншых дзяржавах, нічога не падумала зрабіць, каб пацепшыць жыцьцё народу, які цягнуў ярмо паншчыны. Наадварот, гэты народ быццам бы не істнаваў у паняцьцях ня толькі тагочаснай шляхты, але нават у лепшых яе прадстаўнікаў гуманістаў-пісьменьнікаў. Шляхпіц — гэта быў вышэйшы ідэал шляхэтнасьці, розуму, прасьвячонасьці і збор усіх цнотаў, — гэткім ён малюецца ў лепшых творах — тагочаснай літаратуры. Кожная спроба даць малюнак іншага зьместу, паказаць адмоўныя рысы веку — была-бы вострым супярэччам для тагочасных літаратурных звычаяў.
А тымчасам гэткая спроба быда зроблена невядомым беларусам, які скрыў сваё імя пад псэўданімам Яна Мялешкі. Сваёй сатыры Ян Малешка падаў форму прамовы, якую ён, быццам бы, сказаў на сойме ў Варшаве ў 1589 г. ў прысуснасьці караля Жыгімонта III. Да апошніх часоў гісторыкі лічылі гэту прамову за запраўдную; у ліку старажытных актавых дакумантаў яна папала ў выданьне: «Актовъ, относящихся къ исторіи южной и западной Россіи, издаваемыхъ Археографической Комиссеий»[1], і часта гісторыкі, апіраючыся на яе, ілюстравалі тагочасны быт і пацьвярджалі ёю тыя, ці іншыя вывады. У