Перайсці да зместу

Старонка:Янчук Нарысы 061-118.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

VIII

У вельмі блізкім стасунку да Літоўскае Мэтрыкі й да Літоўскага Статуту знаходзіцца выдатная асабістасьць Льва Сапегі, якая варта таго, каб на ей даўжэй затрымацца. У папярэднім разьдзеле мы ўжо казалі аб тым, што Л. Сапега шмат працы палажыў, каб упарадкаваць, сыстэматызаваць і апісаць дакумэнты Літоўскай Мэтрыкі, пакуль яна знаходзілася ў Вільні, дзе ён быў ваяводаю. Гэта было падсілу толькі чалавеку з вялікай энэргіяй й з пэўнай падгатоўкай — агульна-навуковай і спэцыяльна-юрыдычнай.

Што-ж датыча Літоўскага Статуту, то гэты надзвычай цікавы помнік, можна сказаць, цалкам быў апрацаваны гэтым выдатным сынам Беларусі ХVІ в. Недарма вучоныя кажуць, што для Льва Сапегі Літ. Статут зьяўлаецца найлепшым і найтрывальшым помнікам у гісторыі й патомстве.

Сапегі (якія да Льва празываліся «Сопѣги», або паводлуг некаторых дакумантаў — «Сопиги»), вельмі старажытны род. Гэты род быццам быў у далёкім пакравенстве з Ягайламі і праславіўся цэлым радам прадстаўнікоў у гісторыі Беларусі да паловы ХV сталецьця. Калыскаю гэтага роду, паводлуг дакумэнтаў Літоўскай Мэтрыкі, была Смаленская зямля, але, страціўшы ў часе маскоўскіх войн свае маетнасьці, Сапегі за сваю вернасьць літоўска-беларускім князём атрымалі маетнасьці на Беларусі й Падляш‘і. Адгэтуль сталі яны выдатнымі прадстаўнікамі Беларуска-Літоўскага гаспадарста, кіравалі яго лёсам і ўступалі з гэтага боку адным толькі Радзівілам. Продкі Льва Сапегі былі рускага пахаджэньня, аб чым сьведчаць іх іменьні: Сямён, Іван, (гэтак сама Івашка), Васіль або Васько, Багдан, Глеб Юры, Фёдар і г. д., якія ймянуюцца ў афіцыяльных дакумантах Сапежычамі. Леў Сапега быў сын Івана Іванавіча Сапегі, дарагічынскага старасты падляшскага ваяводы († 1580 г.) і рускай княжны Багдасы Друцкай Саколінскай (+ 1584 г.). Ён нарадзіўся ў 1557 г. у маёнтку сваіх бацькоў Астраўку й меў двох братоў: Рыгора, падкаморага аршанска-