Перайсці да зместу

Старонка:Янчук Нарысы 061-118.pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

и объяснити и впередъ охотнѣйшимъ его ку службамъ нашимъ господарскимъ и потребамъ рѣчи посполитой панства нашого великого князьства Литовского вдѣлати, первѣй сего дали есмо ему зь ласки нашое господарское замокъ нашъ Ковель, въ земли Волынской лежачій, з дворы, фольварками, зъ мѣсты, з мѣстечками, і г. д. (пералічваюцца ўсе «прыслухаючыя»,[1] да Коўля маетнасьці). Побач з гэтым Курбскі і ўся яго сямья былі абдараны ўсімі правамі нараўне з літоўска-беларускай шляхтай: яны адтрымліваюць права — «прибавити, разширити — и яко хотячи пожитки собѣ привлащати вѣчными часы, и всякихъ вольностей, правъ и свободъ паньству нашому в. кн. Литовскому наданых, вживати маютъ тако, яко и иншіе князи, панове и вся шляхта того паньства нашого вживаютъ»…[2] Гэты прыклад яшчэ раз сьведчыць аб тэй аграмаднай цікавасьці, якую выклікае Літоўская Мэтрыка рознастайнымі дакумантамі, якія бяз ліку ўваходзяць у склад яе. І гісторык, і сацыолёг, і этнограф, і нават літаратар знойдуць у ёй шмат нявычарпаных матар‘ялаў дзеля выяўленьня ўсіх бакоў мінуўшчыны Беларусі, а часта й дзеля вытлумачэньня перажыткаў сучаснага моманту ў нашай, гэтак мала яшчэ дасьледаванай, краіне.


  1. Прыналежныя.
  2. Запазычаем з кнігі: „Сказанія кн. Курбскаго“. Н. Устрялова, выд. 3-яе, С. П. Б. 1865, стр. 398—400. Прылажэнне: „Акты Лит. Метрики“ № 5, пар, № 4.