Перайсці да зместу

Старонка:Янчук Нарысы 001-060 text.pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

й пасьля злучэння Белар.-Літоўскага гаспадарства з Польшчаю захавала свай афіцыяльнае значэньне ў злучаным гаспадарстве й толькі ў канцы XVII в. пачала выпіхацца польскай мовай. Ужываць беларускую мову ў літоўскім судоўніцтве забаронена у 1697 г. Што-ж датыча законаў, незалежна ад таго, на якой мове яны выкладзены, то шмат артыкулаў Літоўскага Статуту ўтрымалі сваю законную сілу да паловы XIX в., а некаторыя яго нормы й дагэтуль маюць вагу у народным праве на Беларусі й Літве, ня гледзячы на тое, што яшчэ ўказам 25 чэрвеня 1840 г. Літоўскі Статут у гэтак званым «Сѣверо-Западномъ краѣ» афіцыяльна быў заменены першаю часткаю X-га тому Зборніку Законаў Расейскае дзяржавы.

Супынімся на найбольш важных помніках гэтага аддзелу сьвецкае літаратуры старадаўнага пэрыаду, каб даць да іх тлумачэньні й паказаць узоры іх мовы, хаця б у невялічкіх кавалках.

Вісьліцкі Статут, г. зн. законы, даныя на сойме у м. Вісьліцы (Клецк. губ., Пінчоўскага пав.) польскім каралём Казімірам III у 1347 г. Гэты статут меў сваім заданьнем дапамагаць дзяржаўным ураднікам, і галоўным чынам судзьдзям, пры выпаўненьні іх абавязкаў: ён празначаўся для паўдзённай, г. зв. Малой Польшчы (Кракоўскай): а для паўночнай, або Вялікай Польшчы, быў даны асобны аналёгічны статут — Петракоўскі: але ўжо ў 1368 г. абодвы гэтыя статуты былі злучаны ў агульны зборнік. Арыгінал статуту напісаны быў на лацінскай мове, і толькі ў ХV сталецьці быў зроблены пераклад яго на польскую й беларускую мовы. З гэтае пары ён уводзіцца ў агульнае ўжываньне ў самой Польшчы, а гэтак сама ў Чырвонай Русі: з часам гэты статут распасьцёрся й на іншыя абшары, якія далучаліся да Польшчы, у тым ліку й на Літоўска-Беларускія, дзе гэтыя законы ўжываліся аж да выданьня Літоўскага Статуту (у ХVІ в.), аб якім будзе гутарка ніжэй. Мяркуюць, што беларускі пераклад Вісьліцкага Статуту быў зроблены каля 1438 г. Ён зьмяшчаецца у Супрасьляўскім сьпіску беларускіх летапісаў, якога нам не здарылася бачыць[1]. У вельмі старым рукапісе Вісліцкага Статуту, які хаваецца (ў копіі) у музэі графа Румянцава ў Маскве, зьмяшчаецца 138 артыкулаў (у іншых рукапісах лік артыкулаў хістаецца). Самы пачатак ня зусім захаваўся, і многія месцы ў ім сапсуты й нявыразны[2].

  1. Гл. арт. акад. А. А. Шахматова у „Лѣтопись занятій Археоагр. Комиссіи“ вып. 13, стр. 8-9, а гэтак сама прадмову да т. XVII „Полн. Собр. руccк. лѣтописей“.
  2. Гэты статут ёсьць выданы Apxеографічнай Камісіяй у I томе „Актовъ, относящихся къ исторіи Западной Россіи“. С.П.Б. 1846 г. пад № 2.