Перайсці да зместу

Старонка:Янчук Нарысы 001-060 text.pdf/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

правох з палякамі ўласнай Польшчы. Гэты прывілей быў пасьля пацьверджаны й пашыраны каралём Аляксандрам у 1492 г., пры ўступленьні яго на трон, і Жыгімонтам I у 1507 і 1569 г. асобнымі граматамі, якія захаваліся ў рукапісах[1]. Сюды-ж адносіцца шмат іншых падобных дакумантаў, дагаворных, устаўных, акружных і інш. грамат літоўска-беларускіх князёў і польскіх каралёў, якія датычаць Беларуска-Літоўскага краю.

2) Літоўскі Статут XVI веку ў трох яго галоўных рэдакцыях: 1529, 1566 і 1588 г.г., які зьмяшчае ў сабе «пісаныя» законы Беларуска-Літоўскага гаспадарства, у апошняй рэдакцыі выданыя гэтак сама ў друку.

3) Літоўская Мэтрыка, г. зн. дзяржаўны архіў Белар.-Літ. гаспадарства, а да яе, апрача гэтага, далучаецца яшчэ вялікая колькасьць папераў і архіўных дакумантаў прыпадковага напоўафіцыяльнага й прыватнага характару, не папаўшых у склад Мэтрыкі.

4) Беларускія летапісы, якія гэтак сама завуцца літоўскімі.

5) Зборнікі й паасобныя рукапісы чыста літаратурнага зьместу найчасьцей перакладныя.

Пералічаныя тут помнікі гістарычна-бытавога значэньня паявіліся як няўхільны рэзультат гісторыі будаўніцтва Беларуска-Літоўскага гаспадарства. Да ХV сталецьця Літва патрапіла захапіць вялікія абшары суседзкіх беларускіх князьстваў. Літоўскае племя, хаця вельмі моцнае й ваяўнічае, але нядаўна яшчэ (ад 1386 г.) ўвайшоўшае ў сямью народаў хрысьціянскай культуры, не магло ўстаяць пропіў больш высокай культуры беларускага племеньня, і ўмыслова й духоўна паддалося яму. Гэткім чынам беларуская мова ў Беларуска-Літоўскім гаспадарстве сталася дзяржаўнаю моваю, г. зн. абавязковаю ў афіцыяльным карыстаньні. Гэтае яе становішча пацьверджана было законам. У Літоўскім Статуце 1588 г. пісаным і друкованым на беларускай мове, у 1-ым артыкуле IV разьдзелу, выразна сказала: «А писаръ земски маетъ поруску литерами и словы рускими вси листы, выписы и позвы писати, а не иншимъ языкомъ и словы». Яшчэ раней (у 1576 г.) брацлаўская шляхта, хаця й каталіцкая, біла чалом каралю Стафану Батораму, каб ён загадаў пісаць усе ўрадовыя паперы, заадрасованыя да гэтае шляхты, пабеларуску, а не папольску. Літоўскае панаваньне абнавіла стары й спарахнелы дзяржаўны лад паўдзённай і заходняй Русі, пакідаючы ёй веру, звычаі й мову. Гэтая мова

  1. Гэтыя граматы ўжо уваходзяць у склад Літоўскай Мэтрыкі (аб ёй ніжэй, і надрукаваны ў „Актахъ относящихся къ ист. Зап. Россіи“, т. I, і у зборніку Легатовіча (акт 1507 г. палацінску).