Перайсці да зместу

Старонка:Янчук Нарысы 001-060 text.pdf/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

V.

Беларуская кніжная мова ўжывалася ня толькі ў літаратуры царкоўнага характару. Ужо з канца XIV сталецьця яна здабыла сабе пэўнае й пачэснае месца ў мясцовай літаратуры сьвецкага зьместу, якая была ня менш абшырна й багата, чымся царкоўная. У рамкі сьвецкай літаратуры найперш трэба аднесьці некаторыя важныя дряржаўныя законадаўчыя акты й розныя юрыдычныя дакумакты афіцыяльнага й прыватнага характару; апрача гэтага на Беларусі з даўных-давён вяліся свае летапісы на беларускай мове, вельмі блізкай да мовы памянёных помнікаў; аднак больш прывыклі зваць гэтыя летапісы літоўскімі з тае прычыны, што яны перш прыналежалі да Літоўска-Беларускага, а пасьля Літоўска-Польскага гаспадарства.

Мова ўсіх гэтых помнікаў сьвецкае літаратуры была менш зьвязана традыцыямі з царкоўна-славяншчынай, чымся мова твораў царкоўнага пісьменства; дзякуючы гэтаму да яе лягчэй прыставалі з аднаго боку — элемэнты жывой народнай беларускай мовы, а з другога боку — польскае мовы. Вось чаму гэтыя помнікі куды больш цікаўны для гісторыі беларускае літаратурнае мовы ХIV-ХVIII вв. Ужо з канца XVIII в. нашая мова ня мела магчымасьці далей разьвівацца, бо, пасьля падзелу Польшчы, калі Беларусь адышла да Расei, у нас асталявалася абавязковая агульна-дзяржаўная расейская мова.

Пачынаючы аглядзіны самых помнікаў беларускае сьвецкае літаратуры азначанага пэрыаду, мы найперш павінны мець на ўвазе афіцыяльныя помнікі агульна-дзяржаўнага характару, якія былі напісаны тагочаснай беларускай кніжнай мовай. Да ліку гэткіх належаць:

1) Статуты й Судзебнікі, г. зн. зборнікі законаў і правоў Польска-Літоўскага гаспадарства, якія захаваліся ў старых рукапісных копіях, а менавіта: а) Вісьліцкі Статут Казіміра III Вялікага, 1347 г.; б) Статут Улыдыслава II Ягайлы, 1423 г.; в) Судзебнік Казіміра IV 1468 г.; г) Прывілей яго-ж 2-га травеня 1547 г., даны ўсім станам Жмудзкай зямлі літоўскага і беларускага народу аб зраўнаньні іх у