Перайсці да зместу

Старонка:Янчук Нарысы 001-060 text.pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

якое ня было ад пачатку сьвету датуль, ані маець быці… Тагды есьлі хто рэчаць вам: „ото се зьдзесь Хрыстос, або он дзе, ня йміце веры. Паўстануць бо лжывыя Хрыстосы і лжывыя прарокі й дадуць знамена вялікія й цуды, іж бы зьвялі, есьлі можна, і выбраныя. Ото ўпярод рэклам вам.»

Сваю працу Цяпінскі прызначаў, як відаць, ня толькі для сэктантаў, але й для праваслаўных, адчуваўшых гэтак сама патрэбу ў кніжцы на роднай мове, а ў тым ліку й для духавенства, якое ў сваёй большасьці было вельмі мала адукавана. Вось чаму ён і не выстаўляе на паказ сваіх пратэстанцкіх поглядаў. Гэта яшчэ вышэй ставіць Цяпінскага, як пісьменьніка і як чалавека, які паважаў усе рэлігіі, чаго нельга сказаць аб іншых сэктантах таго часу.

Каханьне роднага народу й гарачае жаданьне словам і дзелам дапамагчы яго ўмысловаму й маральнаму разьвіцьцю чырвонай устужкай праходзяць праз усю яго працу; у гэтым выпадку Цяпінскі не аддзяляе сябе ад народу, хаця-бы і іншае, чымся ён, рэлігіі. Можна сказаць, што Цяпінскі ў сваіх поглядах пайшоў далей за сваіх папярэднікаў — Скарыну й Буднага: ён шырай разьвінуў думку аб значэньні беларускае мовы і, змагаючыся за народную асьвету на народнай мове, ён ставіць на чаргу пытаньне аб канечнай патрэбе прабудзіць і ў народзе нацыянальную сьвядомасьць.


У той час, як Радзівілы закладалі друкарню Несьвіжы, у другім кутку Беларусі, у м. Заблудаве. Горадзенскай губ. паявіліся новыя апякуны народнае асьветы — Хадкевічы.

Аляксандар Хадкевіч, закладчык вядомага на Беларусі прасьветнага цэнтру — Супрасьляўскага манастыра (1500 г.), склікае сходы вучоных манахаў, зьбірае старыя кнігі, а сын яго Рыгор закладае ў сябе, у Заблудаве, друкарню, у якой друкуе кнігі царкоўнага зьместу на на беларускай мове й дарыць гэтыя кнігі праваслаўным царквам. У 1569г., якраз у год Берасьцейскай вуніі, была ім выдана «Книга, зовомая Евангеліе учительное». Мэтай гэтага выданьня зноў было жаданьне дапамагчы справе асьветы простых людзей. У прадмове да гэтай кнігі выдавец выразна заяўляе: «Помыслилъ же былъ есми и се, иже бы сію книгу, выразумѣнія ради простыхъ людей, переложити на просту молву, и имѣлъ есми о том попеченіе великое». Пераклад жа быў вельмі патрэбны, бо царкоўна-славянская мова для многіх была незразумелай, аб чым кажацца ў наступных выданьнях гэтага-ж эвангельля. Гэтак, у прадмове да выданьня 1616 г., друкаванага ў Еўе, Віленскай г., гаворыц-