Перайсці да зместу

Старонка:Янчук Нарысы 001-060 text.pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кі розьніцай у рэлігіі. Беларускі народ, у сваёй гушчы — народ праваслаўны, быў для Цяпінскага, як пратэстанта ці сэктанта, нечымсь асобным, чужымз яго рэлігійнага погляду. Але ў гэтым якраз і ёсьць заслуга Цяпінскага, што ён, адарваўшыся ад народу ў справе веры, не парваў з ім кроўнай сувязі; рэлігійная розьніца не перашкодзіла яму заступацца, бараніць правы народу, які быў іншае, чымся ён, веры. Цяпінскі гэткім чынам падняўся да тае вялікай ідэі, што ў пытаньнях аб дабры народу не павінны мець уплыву рэлігійныя погляды, якія зьяўляюцца асабістай справай кожнага чалавека. У тыя часы, калі рэлігійныя спрэчкі на Беларусі даходзілі да асаблівай заядасьці, Цяпінскі быў нязвычайным зьявішчам. І наогул, яго думкі й праца на карысць беларускага народу, як ён яе разумеў, наскрозь прасякнуты шчырым і глыбокім каханьнем гэтага народу.

Мова Цяпінскага на чыста народная, а кніжная, але яна далёка ўжо адышла ад царкоўна-славяншчыны і шмат прыняла ў сябе мясцовых элемэнтаў, ня толькі беларускіх, але падчас і польскіх. Ня гледзячы на гэта, вучоныя ўважаюць гэтую мову за беларускую, бо яна вельмі прыбліжаецца да тагочаснае беларускае народнае мовы. Гэтае зьявішча было ўласьцівым усяму беларускаму пісьменству XVI—XVII вв.; але ў стасунку да твораў і перакладаў Цяпінскага трэба прызнаць, што ў іх мы бачым найлепшыя ўзоры тагочаснае беларускае мовы адукаваных станаў беларускага грамадзянства, якія ня чураліся свайго роднага слова.

Прывядзем тут выпіску паводлуг сучаснага правапісу з эвангельскага тэксту ў перакладзе Цяпінскага, якраз тое месца, якое замыкае ў сабе прароцтвы аб будучым грозным часе.

«І седча яму на гары Аліўнай прыступілі к няму учанікі наадзіне, молячы: рэчы нам: калі тое будзець, і што есьць за знамя твайго прыйсьця й сканчэньня веку?» І адпавядаючы Ісус рэк ім: «Сьцеражыцеся бы ніхто нас ня зьвёў. Многія бо прыйдуць у імяні маём, молячы: я естом Хрыстос. І многіх зьвязуць. І ўслышаці маеце войны й слухі аб войнах. Сматрыце, не лякайцеся. Патрэба бо ўсяму таму быці. Але не тагды есьць сканчэньне. Паўстане бо народ проціў народу й каралеўства проціў каралеўству, і будуць галады й моры й трасельні на месцах. Леч усё тое пачатак балесьцям. Тагды пададуць вас у ўтрапеньні й заб'юць вас. І будзеце ненавіджаны ад усіх народаў імені майго дзеля. І тагды згортаюцца многія й друг друга выдадуць, і ўзьненавідзяць друг друга. І многія лжывыя прарокі паўстануць і зьвядуць многіх. І для размнажэньня беззаконня, азябнець міласьць многіх, леч выцярпеўшы да канца, тот збавіцца. Будзець тагды ўтраценьне вялікае,