Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/97

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Няхай век вам ня ўбывае
Ў жыцьці сонца, кветак…
Малады і маладая,
Жывеце сто летак!

Я так жычу, так віншую,
І ня лгу здаецца, —
Хто мілуе, хто цалуе,
Ўсяго спадзяецца.

Вільня, 11-VII—1909 г.

|}