Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/91

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Вось як яны усе зыйдуцца
Ў маю сьвятліцу — маё сэрца, —
Імглою вочы прыбяруцца.
Душа на жальбу абапрэцца.

І блісьне першая сьлязіна,
За ёй апошняя заблісьне, —
Абедзьве па табе, дзяўчына,
Што я чакаў так бескарысьне!..

20-I—1915 г.

|}