Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/81

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

НЯ ДАЙЦЕ ЗГІНУЦЬ…

Ня дайце згінуць песьняру
Ў нязнаньні, ў беднасьці, ў глушы,
Стварыце радасьці зару,
Зганеце сум з яго душы, —
Ня дайце згінуць песьняру.
Ён так цярпіць за крыўды ўсе,
Ён пеці вышаў у пару,
Вам толькі слухаць, што пяе.
Ня дайце згінуць песьняру.
Аб вашай долі ў сьвету даль
Скіруе струн сваіх ігру,
Вы-ж толькі за ўсе песьні, жаль,
Ня дайце згінуць песьняру.

1907 г.