Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/77

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Забірайце ў мяне —
Як вам думкі ўзбрыдуць —
Калі можна яшчэ
Ў мяне ўзяць што нібудзь.

Не баюся я вас…
А прыдзе бедаку
Надта трудненькі час —
Я ў магілу ўцяку.

4-VII—1907 г.

|}