Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/78

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

З НАДЗЕЯЙ ГАРОТНАЙ…

З надзеяй гаротнай,
З сьлязою чырвонай
Блуджу я, маркотны,
Па родных загонах.

Блуджу і ня знаю,
Дзе праўда, дзе сіла,
І ціха пытаю
У думкі нямілай:

Няхай мне гавора,
Няхай апявае
Аб сонцы, аб зорах
, Аб радасным краі.

Дзе неба — як неба,
Дзе доля — як доля,
Дзе хлеба — шмат хлеба
Дзе воля — раздольле!

Дзе людзі — як людзі:
Ня чахнуць у плесьні,
Дзе з сэрцамі грудзі,
Дзе песьні — як песьні!

Дзе сьпёкі, марозы
Ў знакі не даюцца,
Дзе ўздохі, дзе сьлёзы
Ня чутны, ня льлюцца —