Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ДУМЫ МАРКОТНЫЯ…

Думы маркотныя,
Думы гаротныя,
Труціце быт мой сірочы,
Сьмех стогнам крыецца
І ў сэрцы ныецца
І плачуць жаласна вочы.

Сны неспакойныя,
Нядолі поўныя,
Спаць не даюць мне начамі:
Зданьні спужаныя,
Зданьні загнаныя
Цэлымі бачу палкамі.

Там працавітыя,
Хлебам ня сытыя,
Снуюцца людзкія цені,
На кій усьпёртыя.
Босы, абзёртыя,
Трасуцца рукі, калені.

Адно з іх жаліцца,
Адно з іх хваліцца,
А тое дзіка сьмяецца,
І неадзетыя,
Нелюдзі гэтыя.
Стаяць жывымі здаецца.

А далей гляну я —
Там закаваныя
Такія-ж сходзяцца мары, —
Звоняць кайданамі.
Сталяй каванымі,
Рана на целе, на твары